З'явілася анлайн-карта гродзенскага гета з фотаздымкамі. 21.by

З'явілася анлайн-карта гродзенскага гета з фотаздымкамі

08.12.2015 12:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач працуюць над стварэннем анлайн-карты гродзенскага гета. Вынікі іх немалой працы ўжо можна пабачыць, пiша «Твой стыль».


Далёка не кожны гродзенец можа дабрацца да ўспамінаў вязняў гродзенскага гета. Некаторыя надрукаваныя вельмі даўно, а некаторыя ніколі не перакладаліся на рускую ці беларускую мовы. Яшчэ цяжэй «пакласці» тыя ці іншыя ўспаміны ці факты на канкрэтныя месцы ў горадзе — будынкі, плошчы, вуліцы.

Успамінаем гета мы звычайна толькі каля вялікай харальнай сінагогі або каля мемарыяльнай табліцы ля былога ўвахода ў гета на вуліцы Замкавай. Між тым, па горадзе яшчэ раскідана шмат артэфактаў, звязаных з трагічнымі падзеямі 1941−1944 гг. Узяць хоць бы лесвіцу на Завершчызну, зробленую з яўрэйскіх надмагілляў па загаду фашыстаў. Гэта самы жывы і аўтэнтычны помнік трагедыі Халакосту.

Часам да гісторыкаў даходзіць інфармацыя пра адшуканыя будаўнікамі яўрэйскія схроны ў былым гета, або пра схованкі з сямейнымі фотаздымкамі ды рэлігійнымі рэчамі, што засталіся з часоў вайны. Усё гэта трэба было неяк аб’яднаць «пад адной вокладкай». Нават вызначыць межы гета № 1 і № 2 — ужо досыць складаная даследчая праблема.

На карце, якую можа паглядзець кожны жадаючы і здзейсніць па яе мясцінах невялікую вандроўку, паказаныя больш за два дзясяткі аб’ектаў, звязаных з гета. Таксама ў апісанні карты можна спампаваць том матэрыялаў пра знішчэнне фашыстамі гродзенскіх яўрэяў і спісам усіх падаткаплацельшчыкаў-яўрэяў горада напярэдадні Другой сусветнай вайны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач працуюць над стварэннем анлайн-карты гродзенскага гета. Вынікі іх немалой працы ўжо можна пабачыць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика