Міністэрства культуры дало згоду на аднаўленне касцёла Святога Антонія ў Віцебску
09.12.2015 20:22
—
Новости Общества
|
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 9 снежня правёў традыцыйную перадкалядную прэс-канферэнцыю. Кіраўнік дыяцэзіі распавёў пра вынікі сыходзячага года і падзяліўся планамі на будучы. У прыватнасці, размова ішла аб лёсе некаторых адметных помнікаў архітэктуры. Магчымасць атрымаць індульгенцыюАлег Буткевіч паведаміў, што папа Францішак абвясціў 2016-ты юбілейным Годам міласэрнасці. Ён пачаўся 8 снежня з абраду адкрыцця Святой брамы міласэрнасці ў базыліцы Святога Пятра ў Рыме. Унікальнасць гэтага года ў тым, што ўпершыню такія ж брамы Лёс помнікаў архітэктурыЗараз у дыяцэзіі праводзіцца інвентарызацыя нерухомасці — сакральных будынкаў, жылых дамоў ці памяшканняў. «Таксама зроблена інжынерная ацэнка стану касцёлаў, капліц, плябаній, манаскіх дамоў. Гэта вялікая праца, яе вынікі дазволяць аб’ектыўна ацаніць матэрыяльнае становішча дыяцэзіі», — паведаміў біскуп. Адной з даўніх мараў Алега Буткевіча і многіх вернікаў з’яўляецца «Мы зараз імкнемся друкаваць і распаўсюджваць выяву касцёла, каб у свядомасці віцябчан гэты архітэктурны ансамбль быў запатрабаваны. Робім пэўныя крокі ў гэтым накірунку (вяртання помніка. — TUT.BY). Міністэрства культуры ўжо выразіла згоду на тое, каб касцёл быў адбудаваны на гэтым месцы (дзе гістарычна знаходзіўся. — TUT.BY). Справа вяртання будынка патрабуе згоды ўладаў, і зараз мы робім ўсё магчымае, каб гэты праект мог прайсці на самым вышэйшым узроўні. І мы ўвесь час жывём гэтай надзеяй і молімся аб тым, каб гэты прыгожы храм зноў знайшоў сваё месца там, дзе калісьці стаяў», — распавёў кіраўнік дыяцэзіі. Раней мы паведамлялі аб тым, што ў Віцебску Алег Буткевіч паведаміў, што рашэнне аб разбурэнні гэтага аб’екта спынена: «Зараз мы вядзем перамовы з гарадскімі ўладамі і адміністрацыяй універсітэта, каб пераняць будынак для патрэб каталіцкага касцёла. Хацеў бы асабіста падзякаваць за гэта і ўладам горада, і Міністэрству адукацыі». Дзяленне аплаткаўНа заканчэнне сустрэчы біскуп Віцебскі, прэс-сакратар дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч і журналісты падзяліліся аплаткамі і павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года. Аплатка — тонкі белы лісток з прэснага цеста, выпечаны з мукі і вады без дадатку дрожджаў. Звычайна на ім выціскаюцца выявы на тэмы Нараджэння Хрыстовага або хрысціянскія сімвалы. Збіраючыся за святочным сталом на Раство, вернікі дзеляцца аплаткамі, ламаюць іх і зычаць адзін аднаму пажаданні. Дзяленне аплаткамі пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы — найважнейшы момант вігілійнай вячэры, патлумачыў біскуп Алег Буткевіч. Такім чынам чалавек ахвяруе іншаму сваю ўдзячнасць, прабачэнне, дзеліцца з ім дабрынёй, любоўю. Тэлетрансляцыя імшыЗараз у дыяцэзіі праходзіць XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры». Па традыцыі ён пачаўся з адкрыцця выставы дзіцячай творчасці ў касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Цалкам фестывальная праграма змешчана І яшчэ адна прыемная навіна. 24 снежня вігілійную святую імшу з кафедральнага касцёла Езуса Міласэрнага ўпершыню пакажуць па абласным тэлебачанні. Пачатак трансляцыі — у 21.30. «Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву абласной тэлерадыёкампаніі за магчымасць паказаць святочную літургію. Такім чынам яе ўбачаць і змогуць памаліцца людзі, якія па розных прычынах не здолеюць быць у храме ў гэты святочны час», — адзначыў біскуп Віцебскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Справа вяртання будынка патрабуе згоды ўладаў, і зараз мы робім ўсё магчымае, каб гэты праект мог прайсці на самым вышэйшым узроўні", - сказаў біскуп Віцебскі.
|
|