У Гродна каля гандлёвага цэнтра Old City з'явілася вялікая снежная горка. 21.by

У Гродна каля гандлёвага цэнтра Old City з'явілася вялікая снежная горка

31.12.2015 09:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за сотню гарадзенцаў пабывала на адкрыццi зімовага гарадка каля гандлёвага цэнтра Old City. Каб патрапіць на горку і дакрануцца да снегу прыйшлося чакаць паўгадзіны, але ў выніку ўсе засталіся задаволеныя, пiша «Твой стыль».


Дзеці, якія так доўга чакалі снегу, не толькі ўбачылі яго, але і здолелі ўдосталь пакатацца з вялікай горкі. Бацькі таксама выпрабавалі шасцімятровы спуск.

— Для нашых дзяцей гэта самае сапраўднае свята. Столькі снегу і такая класная горка! Прыемна, што хоць дзесьці ў горадзе дзеці змогуць атрымаць задавальненне ад снегу. Зразумела, што гэта маркетынгавы крок, але я лічу, гэта таго варта. Нават нам, бацькам, падабаецца, — распавёў Яўген, які прывёў на адкрыццё зімовага гарадка свайго сына.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Акрамя горкі, у гарадку ёсць дзіцячая пляцоўка з арэлямі і кухняй, а неўзабаве тут зальюць зімовую каробку, дзе можна будзе пакатацца на каньках.


Былі на адкрыццi і дзеткі, якія ўпершыню ў жыцці сталі на лыжы і пабудавалі снежную крэпасць.


Трапіць у госці да ZimaCity (так называецца зімовы гарадок) змогуць усе наведвальнікі гандлёвага цэнтра, якія здзейснілі любую пакупку. Для гэтага пры сабе трэба мець рахунак і паказаць яго службе бяспекі пры ўваходзе ў гарадок. Рахунак з’яўляецца шматразовым квітком на працягу ўсяго дня.


Для ўсіх жадаючых пакатацца на горцы будзе працаваць пракат спецыяльных «плюшак». Цана арэнды — 25 тысяч рублёў у гадзіну.

Пляцоўка будзе працаваць штодзённа з 10.00 да 23.00.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пляцоўка будзе працаваць штодзённа з 10.00 да 23.00.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика