Тадеуш Кондрусевич призвал верующих молиться, чтобы встреча папы Франтишка и патриарха Кирилла принесла хорошие плоды
06.02.2016 15:12
—
Новости Общества
|
Мінск, 6 лютага. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заклікаў "вернікаў і ўсіх людзей добрай волі" маліцца, каб сустрэча папы Францішка і патрыярха Кірыла "прынесла добрыя плёны". Аб гэтым гаворыцца ў звораце, апублікаваным на сайце Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі
"Столькі часу свет чакаў сустрэчы Рымскага папы і Маскоўскага патрыярха. І вось Бог адорвае нас дарам ласкі іх сустрэчы, якая адбудзецца 12 лютага ў будынку Міжнароднага аэрапорта ў Гаване", — гаворыцца ў звароце. Як адзначае Кандрусевіч, "сустрэча адбудзецца ў Новым Свеце, які не датычны да балючых падзелаў хрысціянства, што дагэтуль з’яўляюцца незалечанай і крывацечнай ранай на адзіным містычным целе Хрыста". "Менавіта таму Гавана — адпаведная нейтральная пляцоўка для такой важнай і вельмі патрэбнай сустрэчы",— лічыць ён. "Сучасны свет развіваецца імкліва. Кожны дзень прыносіць усё новыя і новыя выклікі, у тым ліку і маральнага характару. На іх неабходна як мага хутчэй адказваць, бо заўтра можа быць занадта позна. Трэба адказваць супольна, каб адказ быў мацнейшым і пацвярджаў адзінства, — гаворыцца ў звароце. — Падчас сустрэчы сусветных хрысціянскіх лідараў будуць абмеркаваны пытанні ганенняў хрысціян, двухбаковых адносін і міжнароднай палітыкі. Па выніках сустрэчы будзе падпісана супольная дэкларацыя. Сам факт сустрэчы неабходна ацаніць як веху ў адносінах Каталіцкага касцёла і Маскоўскага патрыярхату". Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч упэўнены, што сустрэча "стане новым крокам да ажыццяўлення закліку Хрыста да адзінства хрысціян і надасць яму новы дынамізм". "Яна таксама будзе спрыяць сумеснаму абвяшчэнню Евангелля, абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў і будаванню цывілізацыі жыцця, любові і міру. Яна адкрые новую старонку ў адносінах паміж Каталіцкім касцёлам і Праваслаўнай царквой і пакажа свету, што мара святога Яна Паўла II аб тым, каб хрысціянства дыхала двума лёгкімі — Заходнім і Усходнім — ажыццяўляецца", — ліцыць ён. Андрэй Серада, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск, 6 лютага. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заклікаў "вернікаў і ўсіх людзей добрай волі" маліцца,...
|
|