Забруджваюць зямлю, паветра, ваду. Віцебскія эколагі склалі "чорны спіс" прадпрыемстваў. 21.by

Забруджваюць зямлю, паветра, ваду. Віцебскія эколагі склалі "чорны спіс" прадпрыемстваў

01.03.2016 17:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя склаў «чорны спіс» арганізацый і прадпрыемстваў, якія парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства.

«Дзісненскі лясгас» несанкцыянавана захоўваў 7 тон адходаў дрэваапрацоўкі ў кар’еры для здабычы пяску. На Гарадоцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм устанавілі 5 фактаў няправільнай утылізацыі будаўнічых адкідаў пры зносе будынкаў. Камунальнікі Браслаўскага і Шумілінскага раёна забруджвалі водныя аб’екты. А на прадпрыемстве ЖКГ «Лепель» неаднаразова перавышалі нарматывы выкідаў у паветра азоту дыяксіду і вугляроду аксіду.

Дарэчы, Мінпрыроды можа прыпыняць дзейнасць не толькі цэлых прадпрыемстваў, але і асобных цэхаў, аб’ектаў.

— Вінаватым вынесеныя прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў, яны аштрафаваныя. Ім прад’яўленыя прэтэнзіі аб кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, — паведаміў Юрый Каралёў, начальнік аддзела аператыўнага кантролю абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Такія спісы састаўляюцца з 2012 года. І калі раней у іх былі назвы некалькіх прадпрыемстваў, то сёлета — больш за 10. За паўгоддзе падчас маніторынгу прааналізуем, што зрабілі парушальнікі па выпраўленні сітуацыі. І можам выдаліць назву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі раней у падобных спісах былі назвы некалькіх прадпрыемстваў, то сёлета - больш за 10.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика