Сярэднявечная дыскатэка пад старой харугвай. Віцебск адсвяткаваў наданне гораду Магдэбургскага права
19.03.2016 17:22
—
Новости Общества
|
Віцебск напрацягу двух дзён — у чацвер і пятніцу, У першы дзень арганізатары спачатку запрасілі ўсіх ахвотных у ратушу — на лекцыю пра Магдэбургскае права. А потым вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар правёў экскурсію па горадзе. А 18 сакавіка святкаванне працягнулі ў канцэртным зале. Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» прэзентаваў тут праект «Віцебская харугва». Ён уяўляе сабой навуковую рэканструкцыю матэрыяльнай культуры Віцебскага апалчэння ў 1600−1650-я гады. Сябры клуба амаль 13 гадоў аднаўляюць адзенне, абутак, зброю, даспехі, амуніцыю, бытавыя рэчы і прылады, якімі карысталіся мясцовыя шляхта і мяшчане ў першай палове XVII стагоддзя. Акрамя таго, рэканструктары прадэманстравалі на сцэне паказальныя баі. А затым на сцэну выйшаў знакаміты гурт «Стары Ольса». І пачалася сярэднявечная дыскатэка! Гэты калектыў досыць часта прыязжае ў Віцебск, але кожны раз з’яўляецца чаканым і вельмі шаноўным госцем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднявечная дыскатэка пад старой харугвай. Віцебск адсвяткаваў наданне гораду Магдэбургскага права Свята прайшло ў абласным цэнтры ўпершыню, але адразу стала папулярным. Кожная з імпрэз у афішы збірала шмат гараджан, якім цікава родная гісторыя. |
|