Рыхтавацца да Уваскрасення Пана — значыць, зрабіць парадак у сваім сэрцы. 21.by

Рыхтавацца да Уваскрасення Пана — значыць, зрабіць парадак у сваім сэрцы

20.03.2016 17:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пальмовая нядзеля, якая адзначаецца сёння, 20 сакавіка, распачынае ў Каталіцкім касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да яго ўкрыжавання, адзначае партал catholic.by.






Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе сваю вопратку, а таксама аліўныя і пальмoвыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

На літургію святары апранаюцца ў літургічнае адзенне чырвонага колеру. У гэты дзень падчас святой імшы чытаецца або спяваецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі — нядзеля Мукі Пана. Нягледзячы на гэта, урачыстасць мае радасны характар, бо з яе пачынаецца літургічны ўспамін падзей, у якіх здзейснілася збаўленне свету.






На здымках - Пальмовая нядзеля ў Мінску; святочнае дзейства ў архікатэдральнай парафіі
з удзелам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

На пачатку літургіі Пальмовай нядзелі чытаецца Евангелле пра трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, пасля чаго святар асвячае галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі, а потым адбываецца ўрачыстая працэсія. Пазней асвечаныя галінкі спаляць, а попелам, які ад іх застанецца, будуць пасыпаны галовы вернікаў у Папяльцовую сераду наступнага года.

Пасля вяртання дадому вернікі ўтыкаюць асвечаныя галінкі за крыжы і абразы, каб зберагчы дом ад няшчасцяў. Раней гэтыя галінкі ўтыкалі таксама на поле, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, сушы і празмерных дажджоў.

Пальмовая нядзеля вельмі ўрачыста адзначаецца ў Касцёле ў Беларусі. У Мінску ва ўрачыстасцях нядзелі ў архікатэдральнай парафіі ўжо шмат гадоў ўдзельнічае вослік, на якім едзе мужчына, што прадстаўляе Езуса, і яго вітаюць удзельнікі Імшы.







Не варта чакаць раніцы нядзелі Уваскрасення Пана, бо святкаванні пачынаюцца ўжо зараз, з Пальмовай нядзелі мы ўваходзім у час збаўлення, адзначае ксёнз Юрый Марціновіч. Варта рыхтаваць да гэтага часу не толькі свае дамы і святочныя сталы, але перш за ўсё зрабіць парадак у сваім сэрцы.



Вольга КЛЯШЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў каталікоў — Пальмовая нядзеля, якая распачынае Вялікі тыдзень.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика