У віцебскіх касцёлах асвячаюць велікодныя стравы. Фотафакт
26.03.2016 16:00
—
Новости Общества
|
Католікі, пратэстанты і ўніяты адзначаюць сёння Вялікую суботу. Яна завяршае Святы Пасхальны Трыдуум, падчас якога ў касцёле ўзгадваюць ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Хрыста. Вялікдзень вернікі адсвяткуюць заўтра, 27 сакавіка. У Вялікую суботу вернікі прабываюць каля гробу Збаўцы, разважаючы пра яго муку і смерць. Сёння ў храмах таксама асвячаюць велікодныя стравы. Людзі звычайна прыносяць у святочным кошыку кулічы, вяндліну, яйкі і соль. У ноч на нядзелю адбудзецца Пасхальная вігілія, якая лічыцца найважнейшым набажэнствам у касцёле на працягу ўсяго года. «Для нас штодзённае жыццё часта кладзецца на плечы непасільным крыжам: пошук працы, змаганне з невылечнай хваробай, здрада мужа ці жонкі, вызваленне ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці… Ва ўсе вякі моц для знясення пакутаў і пераадолення цяжкасцяў хрысціянам давала вера ва Уваскрослага і прысутнага ў іх жыцці Збаўцу. Таму і нам няхай заўсёды спадарожнічаюць словы Хрыста, сказаныя Ім падчас Апошняй Вячэры: «…У свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце адважныя: Я перамог свет». (Ян 16, 33), — гаворыць у сваім велікодным віншаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Цалкам пасланне кіраўніка дыяцэзіі можна пачытаць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікдзень вернікі адсвяткуюць заўтра, 27 сакавіка.
|
|