Для рэстаўрацыі помніка літары "Ў" у Полацку трэба сабраць 80 млн рублёў
08.04.2016 10:04
—
Новости Общества
|
Полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак для рэстаўрацыі помніка літары «Ў». Выдаткі складаюць 80 мільёнаў рублёў. Пра адкрыццё дабрачыннага рахунку для рэстаўрацыі помніка стала вядома з адказу, які атрымала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Грамадская арганізацыя звярталася да полацкіх уладаў летась. Тады выканкам спаслаўся на адсутнасць сродкаў у бюджэце. Зараз ідзе збор сродкаў, паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Міхалевіч. Кошт прац — 80 мільёнаў рублёў. За гэтыя грошы створаць новы падмурак. Бо адрамантаваць стары, тлумачыць Міхалевіч, немагчыма. Ён зроблены з сілуміну — асаблівага металу, які не паддаецца рамонту. Выява літары «Ў» застанецца, а падмурак з надпісам заменяць на чыгунны. У выканкаме разлічваюць на ахвяраванні і шукаюць бюджэтныя сродкі. «Працуем у двух накірунках, — кажа Аляксандр Міхалевіч. — Калі насельніцтва, арганізацыі, дабрачынныя таварыствы пералічаць — дзякуй. Калі не, паралельна разглядаем пытанне, як знайсці сродкі з бюджэту». Напрацягу двух наступных тыдняў скульптар пачне выраб формы для адліўкі. Потым яшчэ месяц сыдзе на новую адліўку. Чакаецца, што адноўлены помнік палачане і турысты ўбачаць ужо ў чэрвені. Адзіны ў Беларусі помнік літары «Ў» усталявалі ў цэнтры Полацка ў 2003 годзе, калі тут праходзіў Дзень беларускага пісьменства. На ім выбітая цытата Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, Ад Полацка пачаўся свет». У 2014 годзе з’явіліся здымкі пашкоджаных літар. Гэта патлумачылі як вандалізм, неахайная ўборка снегу з помніка зімой і «дэфармацыя з цягам часу». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адноўлены помнік плануюць адкрыць у чэрвені. |
|