Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне ЕГУ. 21.by

Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне ЕГУ

11.05.2016 21:48 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні,апублікаваным на сайце Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

Як гаворыцца ў тлумачэнні, гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне асноўваецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ўніверсітэта.

Рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ЕГУ, у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам — Анатоля Міхайлава. Нядаўна Паўночная рада замаўляла аўдыт фінансавай дзейнасці універсітэта, які выявіў магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі.

Скандынаўскія краіны былі сярод галоўных фундатараў ЕГУ, разам з Еўракамісіяй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандынаўскія краіны былі сярод галоўных фундатараў ЕГУ, разам з Еўракамісіяй.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика