На гродзенскім чыгуначным вакзале адкрылася кругласутачнае кафэ "Біг Джонс". 21.by

На гродзенскім чыгуначным вакзале адкрылася кругласутачнае кафэ "Біг Джонс"

08.06.2016 12:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз два гады пасля маштабнай рэканструкцыі на чыгуначным вакзале адкрываецца першая кавярня. Цяпер турысты і гарадзенцы могуць перад адпраўленнем цягніка спакойна падсілкавацца ў фаст-фудзе «Біг Джонс», паведамляе «Твой стыль».


Як распавядае ўладальнік установы Павел, новая кавярня пазіцыянуе сябе як фаст фуд з еўрапейскім акцэнтам. У «Біг Джонсе» шырокі выбар страў: акрамя звычайных гамбургераў і бульбы фры, там ёсць піцы, ролы, вялікі выбар бліноў ды іншае. «Біг Джонс» — не франшыза, гэта новае імя на рынку Беларусі. У нас свой лагатып і свае фішкі. З нагоды адкрыцця кожнаму кліенту бясплатна мы прапануем папкорн ці салодкую вату. Кошты ў нас даступныя, ёсць wi-fi", — cказаў Павел.


У кафэ прадаецца таксама алкаголь, а для самых маленькіх ёсць адмысловае меню з малочнымі кактэйлямі, марозівам і рознымі відамі бліноў.

«Біг Джонс» знаходзіцца на цокальным паверсе чыгуначнага вакзалу. Працуе ўстанова кругласутачна. У бліжэйшых планах кіраўніцтва кафэ — зладзіць дастаўку па горадзе.


Аўкцыёны па продажу права арэнды памяшканняў на вакзале неаднаразова адбываліся цягам апошніх двух год. Але жадаючых адкрыць рэстаран ці кавярню тут да нядаўняга часу не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз два гады пасля маштабнай рэканструкцыі на чыгуначным вакзале адкрываецца першая кавярня. Цяпер турысты і гарадзенцы могуць перад адпраўленнем цягніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика