Пікнік хіпстараў і сямейнага адпачынку. Што змянілася за год на Freaky Summer Party 2016 (фотарэпартаж)
24.07.2016 18:55
—
Новости Общества
|
Традыцыйная летняя вечарына для фрыкаў змяніла сваю дыслакацыю з Камсамольскага возера на парк «Дрымлэнд», дзе і адбылася 23-24 ліпеня. Карэспандэнты 21.by не змаглі прапусціць галоўны нефармальны фестываль сталіцы, які сёлета меў паўнавартасную музычную праграму. Стаўшы ўжо аўтэнтычным для хіпстэраў Востраў камсамольцаў не дазволі арэндаваць за адэкватныя грошы мясцовыя ўлады. З-за гэтага FSP перанелі ў адносна невялікі Дрымлэнд. Там жа некалькі тыдняў таму праходзіў «хістарскі» эка-маркет «Пастэрнак». Пра які можна прачытаць тут. За 22 «новыя» рублі на Freaky Summer Party 2016 можна трапіць на адзін дзень, а за 35 – на два. Цэна, скажам, дэмакратычная, улічваючы яшчэ зніжкі і акцыі. Зусім вольна маглі прайсці на пікнік грамадзяне Албаніі (цікава, ці такія былі?), сапраўдныя фрыкі ў касцюмах, а таксама двайняшкі і блізняты, і дзеці да 12 год. Прайшоўшы кола па парку, мы завіталі на адукацыйную частку. Там выступала Хэлен Сільдна – заставальніца Tallinn Music Week. Гэта адзін з найбуйнешых музычных фэстаў на Балта-Скандынаўскім рэгіёне. Эстонка распавяла, з чаго пачыналіся талінкія музычныя выходныя, параўнала сваю краіну з Ісландый, якая вельмі папулярна сваё музыкай. Хэлен таксама закранула тэму беларускіх прадстаўнікоў фестывалю, дзе яе дапоўніў заснавальнік музычнага сайту experty.by і прадстаўнік фэсту ў Беларусі Зміцер Бескаравайнаў. У цэлым праграма гэтай часкі сёлета даволі сумная. Адзінае цікавае імя спікераў – былы галоўны рэдактар рускага часопісу «Афиша» і выдавец медыяпраекту Meduza Ілля Красільшчык. Пакінуўшы лекцыю, мы прайшліся ў пошуках ежы і забаў. Шчыра кажучы, адразу ўзгадаўся той самы «Пастэрнак», толькі з большай колькасцю стэндаў. Шматлікія футкорты на любы густ: ад фаляфеля і плову да сушы і хачапуры. Радуе, што ўсё гатуюць на вачах людзей і вольным паветры. Галодным з фэсту дакладна не сыйдзеш. Апроч ларкоў са стравамі на тэрыторыі парку размешчвалася невялікая культурная ярмарка – «рай» для аматараў экалагічнай прадукцыі, вінтажа і ўсяго незвычайнага. А вось забаў аказалася не шмат: усе акракцыёны былі зачынены, хаця ў гэтым годзе ў «Дрымлэндзе» іх і так зусім не густа. Працаваў дзясятак прамоўтарскіх стэндаў, і то ў большасці прызначанных для дзяцей ці зусім прэмітыўных. Адзінае вартае ноўшаства сёлеташняга пікніка – музычная частка. Апроч традыйных дзіджэй-сэтаў і электроннай музыцы ў гэтым годзе на фэст прыехалі якасныя выканаўцы, у тым ліку расійскія гурты 1/2 Orchestra і On-the-go, папулярныя беларусы Intelligency і хэдлайнеры тусоўкі – бельгійны Balthazar. Толькі дзеля іх выступу аматарам індзі варта было ісці на фэст. Падводзячы высновы чарговага Freaky Summer Party, хочацца сказаць адну заеўшую фразу – FSP ужо не той. Пераехаўшы ў «Дрымлэнд», згубілася тая аўтэнтычнасць арт-пікніку, за што шматлікія наведвальнікі палюбілі яго. Фэст навёў алюзіі на эка-маркет «Пастэрнак» толькі ў большым маштабе. Фудкорты і ярмаркі можна праводзіць улетку на кожных выходных, як гэта робіцца ў той жа Вільні. У выніку FSP стаў простым пікніком для адпачынку ўсёй сям’ёй з лёгкім хіпстэрскім прысмакам і даволі добрай музычнай праграмай. Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: Георгій Камісараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная летняя вечарына для фрыкаў змяніла сваю дыслакацыю з Камсамольскага возера на парк «Дрымлэнд», дзе і адбылася 23-24 ліпеня. |
|