Помнік архітэктуры ў Оршы накрываюць дахам. За гэта гараджане змагалася 10 гадоў
12.08.2016 09:56
—
Новости Общества
|
У 2006 годзе Цяжка пералічыць усе захады аршанскіх краязнаўцаў і прадстаўнікоў грамадскасці за мінулае дзесяцігоддзе, накіраваныя на тое, каб змусіць епархію выконваць заканадаўства па ахове гістарычнай спадчыны. Выкарысталі ўсе магчымасці: ад зваротаў у пракуратуру, раённы і абласны выканкамы, Міністэрства культуры да лістоў да архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Высветлілася, што дзяржаўныя структуры не маюць права спрыяць ратаванню помніка архітэктуры, бо ў яго ёсць уласнік. Пры гэтым на сцяне гістарычнага будынка вісіць шыльда з надпісам, што ён ахоўваецца дзяржавай. Аршанскія краязнаўцы і неабыякавыя людзі спрабавалі знайсці кантакт з гаспадарамі: прапаноўвалі ім дапамогу ў прыборцы, ахвяравалі грошы на адмысловы рахунак. Мастак Мікола Купава, ураджэнец Оршы, абвясціў дабрачынны продаж сваіх твораў, каб большую частку атрыманых сродкаў таксама пералічыць на выратаванне помніка. Ахвярадаўцаў было нямала, аднак ніхто не ведае, куды пайшлі іхнія грошы. Пры гэтам замест самага простага даху ў двары кляштарнага будынка з’явіўся дыхтоўны драўляны дамок. Пасля гэтаг аршанцы, не паверыўшы ў чарговыя абяцанні назбіраць грошай, каб замовіць праект рэстаўрацыі і ўвасобіць яго ў жыццё, стварылі ўласны грамадскі фонд для аднаўлення спадчыны. Жыхары горада таксама працягвалі пісаць звароты ва ўсе магчымыя інстанцыі і патрабавалі, каб, не чакаючы рэстаўрацыі, якая вымагае значных фінансавых укладанняў, гаспадары зрабілі хаця б дах над будынкам. Апошнім крокам аршанскіх актывістаў стала правядзенне «круглага стала» з удзелам прадстаўнікоў свецкай і духоўнай улады. А напрыканцы ліпеня адбылося пасяджэнне грамадскай камісіі пры Міністэрстве культуры. На ім краязнаўцы прадэманстравалі цэлыя тамы перапіскі з рознымі інстанцыямі. Навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі Мікалай Лук’янчык патлумачыў, што ўсе працы на аб’екце спыненыя. Справа ў тым, што дамову на рэстаўрацыю будынка з Віцебскай праваслаўнай епархіяй падпісалі яшчэ ў 2011 годзе, а у ліпені 2012-га эскізны праект узгаднілі з Міністэрствам культуры і мясцовымі выканкамамі, аднак замоўнік за яго не заплаціў. Грамадская камісія пры Міністэрстве культуры вырашыла праверыць дакумэнты, на падставе якіх будынак перадалі царкве, і даручыла навуковаму кіраўніку праекта распрацаваць план дзеянняў для ўратавання помніка. А праз месяц правесці новае пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады і духавенства. Нядаўна гаспадары ўрэшце пачалі рабіць часовы дах. Будаўнікі з прыватнага прадпрыемства «ГрадПром-Мастер» кажуць, што будынак плануюць накрыць металапрофілем да 23 жніўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2006 годзе корпус базыльянскага кляштара - помніка архітэктуры XVIII стагоддзя - перадалі Віцебскай праваслаўнай епархіі. Новыя гаспадары цягам 10 гадоў не дбалі пра... |
|