У Гродна на вежы бернардынскага касцёла пачалі рамантаваць пагнуты ўраганам крыж. 21.by

У Гродна на вежы бернардынскага касцёла пачалі рамантаваць пагнуты ўраганам крыж

26.08.2016 11:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крыж на вежы касцёла два месяцы таму пагнуў магутны ўраган, які прайшоўся па Гродна і вобласці. Канструкцыя, якой каля 70 гадоў (крыж усталёўвалі ў 1940-я пасля ваенных знішчэнняў), не вытрымала ветру і пакасілася. Зараз на завяршэнні вежы паставілі будаўнічыя рыштаванні, распавядае «Твой стыль».


Перад тым, як пачаць працы, прадстаўнікі храма адправілі паперы ў гарадскія органы, каб атрымаць дазвол. Як апынулася, працаваць можна было і без дазволу.

— Месяц мы чакалі адказу, а калі б ведалі, што не трэба дазволу, то пачалі б і раней. Зараз нашы дасведчаныя будаўнікі, якія займаліся рэканструкцыяй касцёлаў у Гродне, пачалі працу па аднаўленні крыжа. Праца складаная і небяспечная, але яны справяцца і неўзабаве выраўнаюць крыж, — сказаў пробашч Антоні Ханька.


Як мяркуецца, аднаўленне крыжа зойме некалькі дзён. Зараз будаўнікі усталёўваюць рыштаванні. Магчыма, у некаторых месцах ля крыжа ім прыйдзецца таксама расшываць бляху.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыж на вежы касцёла два месяцы таму пагнуў магутны ўраган, які прайшоўся па Гродна і вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика