Вадохрышча маляўніча прайшло на Слаўгарадчыне. 21.by

Вадохрышча маляўніча прайшло на Слаўгарадчыне

20.01.2017 11:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўная каштоўнасць Слаўгарадскага раёна, да якой ад райцэнтра крыху больш за 10 кіламетраў, зімой становіцца амаль недаступнай. Рака Сож, за якой яна знаходзіцца, замярзае, і трэба ехаць больш за 100 кіламетраў цераз Чэрыкаў і Краснаполле, каб дабрацца да яе. Але гэта не перашкодзіла Слаўгарадскаму райвыканкаму сумесна з мясцовымі дэпутатамі і фондам развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-Агра» арганізаваць тут прыгожае свята са спевамі ў выкананні артыстаў раённага Дома культуры і выставамі-продажамі сувенірнай прадукцыі ад мясцовых рамеснікаў.


Сваю прадукцыю прапаноўвалі таксама слаўгарадская райспажыўкааперацыя і тутэйшыя майстры-сыраробы. Перад тым, як пачаць галоўны абрад Вадохрышча, ваду асвяціў настаяцель храма-помніка ў гонар Святых Пятра і Паўла ў Лясной Георгій Сакалоў. Але ахвотных акунуцца ў студзеньскую ваду, тэмпература якой тут, дарэчы, не мяняецца ні зімой, ні летам і застаецца адносна высокай — каля 10 градусаў, было не шмат. Нават з умовай, што яны маглі скарыстацца мабільнай лазняй і паслугамі аднаго з вядомых беларускіх парыльшчыкаў Генадзя Мароза.


Затое асвячоную ваду народ цягаў бітонамі. Госці з Украіны, напрыклад, прыхапілі цэлых пяць важкіх ёмістасцяў. Вада ў Блакітнай крыніцы, вядомая рэч, выдатная. Але, як кажуць святары, нават бутэлечкі хопіць, каб потым па кроплі асвячаць ёй усю астатнюю ваду на працягу года. Да таго ж на Вадохрышча нават вада з-пад крана набывае асаблівую моц.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная каштоўнасць Слаўгарадскага раёна, да якой ад райцэнтра крыху больш за 10 кіламетраў, зімой становіцца амаль недаступнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика