Абярэг Валянціны. Ружанец выратаваў жыхарку вёскі Росіца ад смерці ў агні. 21.by

Абярэг Валянціны. Ружанец выратаваў жыхарку вёскі Росіца ад смерці ў агні

17.02.2017 11:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхарка Верхнядзвінскага раёна Валянціна Марцінкевіч — адна з апошніх сведак жудаснай трагедыі вёскі Росіца. Валянціна Баляславаўна і да сёння адчувае той страх, які перажыла 9-гадовай дзяўчынкай падчас фашысцкай карнай аперацыі «Зімовы цуд», якая праводзілася ў Асвейскім, Расонскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах.

З таго часу прайшло 74 гады, а жанчына ў лютаўскія дні зноў і зноў чуе несціханае рэха вайны, зноў не спіць па начах…


Росіцкая трагедыя адбылася 16−18 лютага 1943 года: жыхароў вёскі і навакольных паселішчаў сагналі ў касцёл, здзекаваліся з іх, потым расстрэльвалі і палілі. Больш за паўтары тысячы людзей загінула ў агні.

Валянціну разам з мамай і маленькай сястрычкай павезлі ў дзіцячы канцлагер Саласпілс. Яе маці прайшла і іншыя канцлагеры — Бухенвальд і Асвенцім.

У руках Валянціны Марцінкевіч часта можна ўбачыць малітоўны ружанец, які ёй падчас першага прычасця ахвяраваў ксёндз Антоній Ляшчэвіч — той самы святар, які прыняў смерць разам з парафіянамі.

— Ружанец — мой анёл-ахоўнік, ён даваў мне сілы, веру, не раз выратоўваў ад смерці, даў дажыць да канца вайны, — з болем і хваляваннем кажа 83-гадовая жанчына.

Заўтра са сваім абярэгам Валянціна Марцінкевіч прыме ўдзел у жалобным малебне па росіцкіх ахвярах, пройдзе з іншымі вяскоўцамі дарогаю землякоў-пакутнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Росіцкая трагедыя адбылася 16−18 лютага 1943 года: жыхароў вёскі і навакольных паселішчаў сагналі ў касцёл, здзекаваліся з іх, потым расстрэльвалі і палілі. Больш за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика