У аўторак у Мінску і Магілёве пройдзе Вялікая беларуская дыктоўка
20.02.2017 12:17
—
Новости Общества
|
21 лютага, у міжнародны Дзень роднай мовы і культуры, універсітэты возьмуць удзел у Вялікай беларускай дыктоўцы. Усе жадаючыя змогуць праверыць і ўдасканаліць свае веды беларускай мовы. Арганізатарам выступае дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Галоўнай пляцоўкай прызначана аўдыторыя № 2 галоўнага навучальнага корпуса БДМУ (праспект Дзяржынскага, 83). Таксама да акцыі далучыцца Беларуска-Расійскі ўніверсітэт у Магілёве. Дыктоўка пачнецца ў 12.00 і скончыцца праз гадзіну. Прыняць удзел могуць найперш студэнты і выкладчыкі ВНУ, астатніх просяць абавязкова накіраваць калектыўную заяўку на электронны адрас: belrus@bsmu.by. Іншыя навучальныя ўстановы таксама запрашаюцца да ўдзелу. Дыктоўка будзе напісаная паводле твораў беларускіх пісьменнікаў - Янкі Сіпакова, Усевалада Краўчанкі, Алеся Жука. Тэкст прачытае Алесь Камароўскі, сучасны беларускі паэт і пісьменнік. Варыянты тэкстаў дыктоўкі атрымае кожная ўстанова, якая падала заяўку на ўдзел. Пасля жараб’ёўкі анлайн будзе абвешчана аб назве і пачатку. Праверку работ будуць выконваць прызначаныя для гэтага выкладчыкі кожнай ВНУ. Вынікі абвесцяць 24 лютага. Усе ўдзельнікі Вялікай дыктоўкі атрымаюць памятныя сертыфікаты, а пераможцы будуць адзначаныя дыпломамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе жадаючыя змогуць праверыць і ўдасканаліць свае веды беларускай мовы. Арганізатарам выступае дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. |
|