Топ-3 музычных мерапрыемстваў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову
21.02.2017 16:23
—
Новости Общества
|
Многія пагодзяцца, што нішто не выхоўвае любоў да мовы так, як музыка. Праз граматна падабраныя акорды можна падняць настрой, прымусіць рухацца, а яшчэ даць магчымасць адчуць усю мяккасць і прыгажосць роднай мовы. У гонар Дня роднай мовы мы падабралі тры музычныя мерапрыемствы, якія дапамогуць не толькі яшчэ больш палюбіць беларускую мову, але і адкрыць для сябе нешта новае, адпачыць і прыняць удзел у інтэлектуальных гульнях. Лекцыя-семінар «Беларуская традыцыйная музыка - прыклад густу 80lvl» Дзе: ЦЭХ (Кастрычнiцкая, 16) Калі: 20 лютага (19.00) Кошт: 4 рублі Лекцыя разлічана на ўсіх людзей, зацікаўленых музыкай i музычнай культурай , а таксама на практыкуючых музыкаў. На мерапрыемстве можна пазнаёміцца з традыцыйнай беларускай музыкай, зразумець, як беларускіх людзей сфармавалі традыцыйныя спевы і музыка ў цэлым. Ведаючы вытокi беларускай музыкі, можна як мага лепш сфармаваць сучасную культуру, не капіруючы што-небудзь, а ствараючы сваё, нешта новае і арыгінальнае. Лекцыя знаёміць нас з арыгінальнымі, жывымі, мясцовымі культурнымі адзінкамі (песнямі, творамі мастацтва ды інш.), якія былі "распрацаваны" яшчэ задоўга да таго, як былі ўтвораны словазлучэнні Рэспубліка Беларусь ці Злучаныя штаты Амерыкі. Святя роднай мовы Дзе: Кафэ «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33) Калі: 21 лютага (18.00) Кошт: 5 рублёў
У кавярні «Грай» кожны знойдзе, чым сябе заняць. У пачатку святкаванне пройдзе у двух залах. У адным з іх намячаецца інтэлектуальная гульня «БIГ», прысвечаная беларускім традыцыям і культуры. У другім - «Гульнятэка», дзе кожны жадаючы можа згуляць у беларускія настольныя гульні, такія як «Багач», «Казачнік», «Прастол ВКЛ». Пасля інтэлектуальна-забаўляльнай часткі плануецца прэзентацыя другой часткі кнігі Глеба Лабадзенка i Алесі Літвіноўскай "Мова нанова - 20 крокаў да беларускай мовы". Прычым, частку пра Коласа пісалі ягоныя ўнучка i праўнучка - Марыя i Васіліна Міцкевіч. А частку пра Быкава - найлепшы біёграф Быкава Сяргей Шапран. Вечар закрые выступ беларускіх гуртоў «ZnaROCK», «Zanzibar», «Recha» "Рок дзецям на Дзень роднай мовы" Дзе: Клуб «Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6А) Калі: 22 лютага (18.00) Кошт: бескаштоўна
У гонар Дня роднай мовы ў клубе «Брюгге» пройдзе дабрачынны канцэрт беларускіх выканаўцаў. На канцэрце будуць граць: «#SPRBZ / THE SUPERBULLZ», «ВАРОНА», «BarRokka», «Дабл!», «Р'э Мажор». На мерапрыемстве можна не толькі добра правесці час за праслухоўваннем добрай музыкі ў прыемнай кампаніі, але і дапамагчы дзецям. Для таго, каб зрабіць свой ўклад, кожны жадаючы можа прынесці з сабой фарбы, алоўкі, фламастэры, паперу, гліну - усё, што патрабуецца для творчасці. Усе прынесеныя прылады для творчасці паедуць у адзін з дзіцячых дамоў. Люба Мяцелiца Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 лютага 2000 года пачалася добрая традыцыя штогод адзначаць міжнародны Дзень роднай мовы. |
|