"Ажна маслінца сем дзянёчкаў". Як у Беларусі святкавалі Масленіцу. 21.by

"Ажна маслінца сем дзянёчкаў". Як у Беларусі святкавалі Масленіцу

24.02.2017 10:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 — А вось на Мастоўшчыне асабліва і не святкавалі, — адразу агарошвае дырэктар Гудзевіцкага музею Кацярына Басінская, — Гэта больш усходняя традыцыя. У нас пачалі шырока адзначаць Масленіцу не так даўно. Але для маленькіх населеных пунктаў такія святы вельмі важныя. Жыццё ў вёсцы не надта ж вясёлае, а гулянні яго робяць больш яркiм. Раней жа у нас збіраліся на масленічным тыдні ў чацвер на невялікія вячэркі - бяседы. Маглі, канешне, і чарку кульнуць, але ўсё было не надта шыкоўна.


Гудзевічы — маленькае мястэчка ў Мастоўскім раёне. Тут працуе адзіны на Гродзенскую вобласць вясковы музей. Яго стварыў у 1968 годзе настаўнік Алесь Белакоз. Спачатку гэта быў толькі музейны пакой пры школе, але ў 1990 годзе ён ужо атрымаў статус дзяржаўнага. Зараз Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей — гэта ўстанова культуры, дзе сабраныя дастаткова ўнікальныя экспанаты. Асаблівы гонар музея — дываны, зробленыя ў тэхніцы «падвойнае ткацтва». Не забываюць тут і пра беларускія традыцыі.

 — Супрацоўнікі музею вырашылі не тое, каб аднавіць масленічную традыцыю, а наноў стварыць яе ды распавесці гасцям і мясцовым жыхарам аб традыцыях, якія калісьці былі на Беларусі, — кажа дырэктар музея.


У Гудзевічах усё сціплае і невялічкае, вось і святкаванне каля музея атрымалася маленькім, але вельмі ўтульным. З беларускімі спевамі, карагодамі і пудзілам зімы.

— А вы ведаеце, што нельга на ім было маляваць вочы? Нашыя продкі ведалі, што ў вачах — сіла і моц, якую можна праз іх забраць. Пагэтаму ўсе традыцыйныя лялькі без вачэй. І пудзілы Зімы — таксама, — кажа Кацярына Басінская.

І, канешне, якая Масленіца без бліноў, ажурных, танюткіх і жоўтых, як сонейка. Іх таксама пякуць супрацоўнікі музея і частуюць турыстаў ды мясцовых школьнікаў, якія завітваюць на святкаванне провадаў зімы.


— Масленіца — язычніцкае свята. Яно не мае ў народным календары пэўнай даты. Пасля прыходу на нашыя землі хрысціянства яе пачалі адзначаць за восем тыдняў да Вялікдня. Раней Масленку, так яшчэ называлі гэтыя часы, святкавалі месяц, а зараз — тыдзень, які так і называецца — масленічны. Яшчэ яго называюць — сырны альбо масляны. Былі і спецыяльныя для гэтага свята песні. Напрыклад спявалі:

«Мы думылі, маслінца сем недзелік,
Сем недезелі, люді, сем недзелік.
Ажна масленіца сем дзянёчкаў,
Сем дзянёчкаў, люлі, сем дзянёчкаў.»

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Да нашых дзён дайшлі толькі рэшткі тых свят, якімі яны былі даўным-даўно ў сівыя часы, калі нашыя продкі-язычнікі святкавалі пачатак новага году вясной. Яны радаваліся таму, што нарэшце прыходзіць цеплыня. У арсенале свята — карагоды, гушканне на арэлях, вясёлыя гульні і спальванне пудзіла. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці ў гэты тыдзень не працавалі, хадзілі адзін да аднаго ў госці, моладзь гуляла ў розныя гульні.


Вось і гудзевіцкім школьнікам прапанавалі пагуляць — пазбіраць штучныя снежкі, бо на вуліцы, хоць і холадна, але даўно ўжо вясновае надвор’е, і ўвесь снег патаяў.

— На Масленічным тыдні пяклі бліны. Гэта, напэўна, ужо ўсе ведаюць. Блін — гэта маленькае сонца. Нашыя продкі верылі ў тое, што гэты выраб дапаможа ім гукаць вясну і сытнымі, маслянымі вячэрамі яны імкнуцца дамовіцца не толькі з вясновымі духамі, але і зімовымі. Каб апошнія больш не прыходзілі і не марозілі ўсё навокал.


Былі і іншыя, менш вядомыя зараз, традцыі. Напрыклад, на масленічным тыдні аб’язджалі маладых каней і наладжвалі новыя сані. Думалі: чым з вышэйшай горкі з’едуць, тым больш вышэйшым будзе лён. Яшчэ бавіліся на арэлях — моладзь праводзіла нават спаборніцтва паміж сабой — хто вышэй разгайдаецца.

Дарэчы, маладыя людзі вельмі весела святкавалі Масленіцу. У некаторых раёнах Беларусі гэтае свята выглядала падобным да Каляд. Маладзёны хадзілі ад хаты да хаты, спявалі песні. Быў яшчэ такі момант. Калі па дарозе сустракаўся хлопец, які доўга не жаніўся, то да яго нагі прывязвалі калодку. І небарака павінен быў ці то хадзіць з ёю пэўны час, ці адкуплівацца ад жартаўнікоў. Такая ж рэч магла адбыцца і з пераборлівай незамужняй дзяўчынай, — распавядаюць супрацоўніцы музея школьнікам. Дзеці смяюцца і пачынаюць абмяркоўваць традыцыі.


Канешне, кульмінацыйны момант святкавання прыпадаў на нядзелю, калі ў вёсцы ладзілі застоллі і хадзілі ў госці. У гэты дзень аднавяскоўцы прасілі адзін у аднаго парабчэння і частавалі блінамі з розным начыннем.

— У нас традыцыйна пяклі з творагам, — кажуць супрацоўніцы.

У нядзелю Масленіцу праважалі і верылі, што далей прыйдзе сапраўдная вясна, таму з зімой развітваліся весела, не шкадуючы, што яны адыходзіць.

Яшчэ з язычніцкіх часоў у нашых продкаў была традыцыя спальваць у вялікіх вогнішчах стары абутак, адзенне і непатрэбныя рэчы. З цягам часу гэтае дзеянне набыло рытуальны характар. Беларусы пачалі спальваць пудзіла зямлі. Такім чынам старое адыходзіла і знішчалася, саступаючы месца новаму. Напэўна, Масленіца падабалася людзям яшчэ і таму, што ў перыяд святкавання можна было добра наесціся, бо на наступным тыдні пачынаўся пост.

Так і казалі: «Масленіца з блінамі, а пост з грыбамі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масленіца - язычніцкае свята. Яно не мае ў народным календары пэўнай даты. Пасля прыходу на нашыя землі хрысціянства яе пачалі адзначаць за восем тыдняў да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика