З шырокімі тратуарамі і веладарожкамі. У Віцебску праз два гады з'явіцца новы праспект. 21.by

З шырокімі тратуарамі і веладарожкамі. У Віцебску праз два гады з'явіцца новы праспект

27.04.2017 11:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску пачалі будаваць працяг праспекта Будаўнікоў, які злучыць дзве часткі горада — старую і новую. За тым, як тут ідуць працы, назіраў карэспандэнт «СБ Беларусь Сегодня».


На ўскрайку праспекта Будаўнікоў у Віцебску на ўсю моц кіпіць работа. Вялікія грузавікі адзін за адным пад’язджаюць да экскаватара, загружаюцца і зноў - у шлях.

Для таго, каб пабудаваць тут дарогу, трэба вывезці больш за 250 тысяч кубічных метраў глебы. Гэта амаль 20 тысяч грузавікоў. Калі фінансаванне будзе добрым, то прыкладна летам 2019 года новы шлях адкрыюць.

Будаўнічая пляцоўка — няпростая. Для ўмацавання крутых схілаў паабапал будучага праспекта рабочыя заганяюць углыб 16-метровыя палі. Але самая вялікая складанасць наперадзе: на шляху генпадрадчыкаў з «Віцебскаблсельбуда» — чыгунка. Прыйдзецца ўзводзіць пуцеправод, новы праспект пройдзе пад чыгункай. Прычым працаваць рабочыя будуць так, каб адначасова не спыняць рух таварнякоў на абедзвюх ветках, да якіх прывязаны некалькі прамысловых прадпрыемстваў.

І гэта не адзіная праблема. Неабходна перанесці і шматлікую колькасць інжынерных камунікацый — газа-, цепла- і водаправоды, лініі электраперадачы і іншыя артэрыі.

І хаця па даўжыні адрэзак праспекта будзе невялікі - каля кіламетра, ён мае велізарнае стратэгічнае значэнне для горада: магістраль разгрузіць цэнтральныя вуліцы ад вялікай колькасці транспарту.

Зараз, каб дабрацца ў мікрараён Білева, дзе жыве ўжо больш за 30 тысяч чалавек, даводзіцца ехаць па Маскоўскім праспекце. Гэты ж маршрут выбіраюць і транзітныя вадзіцелі, якія накіроўваюцца ў Расію. Не так даўно, каб знізіць вастрыню праблемы, Маскоўскі праспект пашырылі. Але ён таксама пралягае пад мостам, на падыходзе да якога ўсё роўна атрымліваецца штосьці накшталт бутэлечнага рыльца. У выніку — пробкі, затрымка руху, вельмі напружаны графік.


Галоўны інжынер упраўлення ка­пітальнага будаўніцтва Віцеб­ска Сяргей Польскі паказвае праект новага аб’екта.

Працяг праспекта Будаўнікоў ліквідуе і гэтую, і многія іншыя праблемы. Жыхары маладога мікрараёна ўжо рыхтуюцца да таго, што ў Білева ў хуткім часе пойдуць тралейбусы, і гэта адчыніць гараджанам выхад практычна ў любы куток Віцебска.

На праспекце абсталяюць шырокія, у 12,5 метраў, праезныя палосы ў абодвух напрамках, а таксама зручныя, амаль 5-метровыя па шырыні тратуары, і веласіпедныя дарожкі.

У праекце прадугледжана і добраўпарадкаванне новай вуліцы — тут з’явяцца малыя архітэктурныя формы, кампазіцыі з кветак і шматгадовых раслін, пасадкі дрэў уздоўж усёй трасы, лесвіцы, падземны пешаходны пераход, прыпынкі грамадскага транспарту.

А пакуль будучы праспект хаваецца за агароджай: будаўнічая пляцоўка — не месца для экскурсій. Але для журналіста будаўнікі робяць выключэнне.

Вось працуюць геадэзісты, якія тлумачаць: іх задача — пільна сачыць за тым, каб дарожны «пірог» атрымаўся такім, як прадугледжана праектам. Таму, выбіраючы грунт, нельга зняць ніводнага лішняга сантыметра глебы. Гэтак жа, як і пакінуць лішні. Будаўніцтва дарогі - справа тонкая. Памылкі недапушчальныя.

Сяргей Польскі называе гэты праект адным з буйнейшых у Віцебску за апошнія гады:

— На абсталяванне працягу праспекта Будаўнікоў на ўчастку ад вуліцы Петруся Броўкі да вуліцы Караткевіча, які абазначаны генеральным планам развіцця Віцебска, у гэтым годзе выдаткавалі каля 5 мільёнаў рублёў. Агульны кошт будаўніцтва — больш за 20 мільёнаў. Фінансуецца аб’ект са сродкаў абласнога бюджэту — ён уключаны ў рэгіянальную інвестыцыйную праграму. Генпадрадчыкам дапамагаюць іншыя арганізацыі, у тым ліку з Мінскай і Брэсцкай абласцей. Штодзённа тут працуюць па 50−60 чалавек. Цікавая асаблівасць: будаўніцтва вядзецца адразу з двух бакоў - рабочыя такім чынам ідуць насустрач адзін аднаму. А сустрэнуцца яны дзесьці пад чыгункай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На абсталяванне працягу праспекта Будаўнікоў на ўчастку ад вуліцы Петруся Броўкі да вуліцы Караткевіча, які абазначаны генеральным планам развіцця Віцебска, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика