Уладзімер Макей: Без мовы не можа быць краіны
16.06.2017 06:04
—
Новости Общества
|
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей у інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў, што беларусам трэба больш размаўляць на беларускай мове і не саромецца гэтага. «Калі ты беларус, калі разумееш, што без мовы не можа быць краіны — будзе і мова жыць, і краіна развівацца. Але нічога не павінна рабіцца штучна, а павінна ісці ад душы, ад сэрца. МЗС спрабуе зрабіць свой унёсак у развіццё беларускай мовы. Напрыклад, пазаўчора мы ў Мадрыдзе правялі выдатнае мерапрыемства: гішпанская дзяўчына пераклала на гішпанскую мову Максіма Багдановіча, выдатна гаворыць па-беларуску — гэта прыклад для многіх беларусаў, якія саромеюцца, магчыма, размаўляць па-беларуску. Трэба больш размаўляць на беларускай мове. Мы спрабуем гэта рабіць у нашым міністэрстве і заахвочваць людзей. Але ўсё павінна ісці ад душы, ад сэрца». У Празе адбываецца міжнародны сымпозіум «Францішак Скарына і Прага», арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Чэхіі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і амбасадай Беларусі. Кветкі да памятнай дошкі Скарыну разам з удзельнікамі сымпозіюму ўсклаў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей. Ён таксама падараваў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі і мастацкаму музею факсімільнае выданне скарынаўскай Бібліі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Але нічога не павінна рабіцца штучна, а павінна ісці ад душы, ад сэрца", - гаворыць Макей. |
|