Фотафакт. У Магілёве зламалі скульптуру Маленькага прынца за тыдзень да афіцыйнага адкрыцця
23.06.2017 11:42
—
Новости Общества
|
У Магілёве невядомыя пашкодзілі скульптуру Маленькага прынца, ідэю якой скульптар Андрэй Вераб’ёў выношваў 10 гадоў. Бронзавую скульптуру ростам 1,4 метры ў Камсамольскім скверы мелі ўрачыста адкрыць на Дзень гораду 28 чэрвеня, але яна прастаяла меней за дзень. Пра гэта Цяпер скульптуру павязуць рамантаваць у Мінск — Вераб’ёў спадзяецца, што яе паспеюць прывесці ў парадак да 28 чэрвеня. Камунальнікі лічаць, што скульптуру маглі пашкодзіць і не вандалы: мо нехта зламаў яе, спрабуючы сфатаграфавацца з ёй ці залезці на яе. Гэта не першая скульптура ў Камсамольскім скверы Магілёва, якой не пашчасціла: раней там стаяла гранітная выява хлопчыка работы Уладзіміра Конанава, але яна пратрывала толькі год, пасля трэснула і развалілася з прычыны таго, што ўсярэдзіну канструкцыі трапіла вада і замёрзла. Вераб’ёў вядомы шэрагам твораў: перад магілёўскім Палацам гімнастыкі стаіць скульптура гімнасткі яго работы, ён таксама лепіць для Магілёва фігуры ільвоў і збіраецца зляпіць «помнік маладой бульбе» ў выглядзе юнай дзяўчыны; прапануе Магілёву ўшанаваць скульптурай легендарнага персанажа Машэку; у Шклове стаіць ягоны «антрапаморфны агурок», у Горках — «закаханыя студэнты». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бронзавая скульптура ў Камсамольскім скверы прастаяла меней за дзень. Камунальнікі лічаць, што скульптуру маглі пашкодзіць і не вандалы: мо нехта зламаў яе,... |
|