"Смеццевыя дываны" на газонах. Куды зніклі дворнікі з віцебскіх двароў?. 21.by

"Смеццевыя дываны" на газонах. Куды зніклі дворнікі з віцебскіх двароў?

27.07.2017 08:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гарачую лінію тэлерадыёкампаніі «Віцебск» паступаюць званкі ад гараджан, якія скардзяца на дрэнна прыбраныя двары ў спальных мікрараёнах. У асобных выпадках смецце пакрывае газоны каля дома. Куды зніклі дворнікі, і калі ў перыферыйных раёнах стане гэтак жа чыста, як у цэнтры, высвятляла карэспандэнт рэгіянальнага тэлеканала.

З 1 лістапада 2016 года ўсе паркі, тратуары і двары, у тым ліку і таварыстваў уласнікаў, прыбіраюць работнікі "Зелянгаса". Гэта арганізацыя выйграла тэндар на ўборку гарадскіх тэрыторый. Новая расстаноўка сіл, як лічылі ў «Віцебскім ГЖКХ», павінна была толькі палепшыць ўборку. Аднак на практыцы жыхары горада бачаць зусім іншае.

Месяц таму ў "Зелянгасе" змяніўся дырэктар, ад каментароў на прадпрыемстве адмовіліся. Аднак у размове без камеры скардзіліся на недахоп супрацоўнікаў і вялікі аб'ём працы.

Віцябляне спадзяюцца, што "Зелянгас" перастане скардзіцца на лёс і арганізуе працу дворнікаў. А можа, гарвыканкам аб'явіць новы тэндар і перадасць уборку двароў больш сумленнаму падрадчыку?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гарачую лінію тэлерадыёкампаніі "Віцебск" паступаюць званкі ад гараджан, якія скардзяца на дрэнна прыбраныя двары ў спальных мікрараёнах. У асобных выпадках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика