Дом з чараўнікамі. "Віцебск майго дзяцінства" ад Святланы Баранкоўскай
11.08.2017 13:44
—
Новости Общества
|
Прыём лістоў на конкурс «Віцебск майго дзяцінства» скончыўся 10 жніўня. Некаторы час рэдакцыя будзе друкаваць працы, якія прыйшлі нам да гэтага часу. Пасля аб’явім чытацкае галасаванне за лепшы матэрыял. Ягоны аўтар атрымае 100 рублёў. А сёння друкуем кароткі, але поўны болю ліст мастачкі Святланы Баранкоўскай. Ён — пра Віцебск, якога няма. Але ён мог, каб гараджане былі больш актыўнымі і неабыякавымі да гарадской гісторыі і спадчыны. Дарэчы, гэта першы ліст на конкурс па-беларуску. ![]() З чаго пачалася мая плошча СвабодыУ кожнага чалавека калісьці надыходзіць момант, калі ён пачынае атаясамляць сябе з родным горадам, мястэчкам ці вёскай. Дадзенае адвеку раптам становіцца важкім на ўсё жыццё. Для мяне Віцебск быў чарговым месцам пражывання ажно да таго моманту, пакуль аднойчы ў газеце не пабачыла інфармацыю аб тым, што Некалькі месяцаў я не магла прымусіць сябе пабачыць пустэчу на месцы, здавалася б, аварыйных і нікому непатрэбных будынкаў. Яшчэ раней у школе нам распавядалі, быццам гэтая аптэка — адна з найстарэйшых на еўрапейскай тэрыторыі Савецкага Саюза. Калі нават не другая, пасля аптэкі на Васільеўскім востраве ў Ленінградзе… ![]() Я мела гонар амаль кожны дзень хавацца ў яе чэраве, чакаючы на прыпынку аўтобус. Чароўныя бутэлечкі і казачныя паперкі на палічках нагадвалі казкі пра Айбаліта. І дужа хацелася патрапіць туды, адкуль гэту прыгажосць выкладалі гледачам. Гэта была і казка пра праданы смех, і казка пра маленькага Мука. Гэта ўвогуле была асабіста мая казка пра чараўніцтва і чараўнікоў. Менавіта там хаваліся алхімікі клану Мэдычы і Баба-яга. Там у колбах віравалі жыццё і смерць, лекі і атрута, жывая і мёртвая вада… Гэта — і мой першы наймацнейшы боль і сорам. Амаль камсамолка, я магла не змаўчаць. Трэба было стаць у абарону, распавесці начальству пра каштоўнасць гэтага месца. А я глытала слёзы, што цяклі нават не па твары. Яны цяклі наўпрост у сэрца і рвалі яго на кавалачкі. На месцы асабіста майго горада на дзесяцігоддзі паўстала панарама, упрыгожаная кволай клумбай. ![]()
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароткі, але поўны болю ліст ад мастачкі Святланы Баранкоўскай. Ён - пра Віцебск, якога няма. Але ён мог, каб гараджане былі больш актыўнымі і неабыякавымі да... |
|