У Гродне рыхтуюць пляцоўку пад помнік Давыду Гарадзенскаму. Ён можа з'явіцца на Дзень горада
24.08.2017 10:04
—
Новости Общества
|
Пляцоўку пад помнік Давыду Гарадзенскаму пачалі рыхтаваць каля гродзенскіх замкаў 23 жніўня. З пачатку жніўня аўтар будучай скульптуры Сяргей Аганаў прайшоў усе інстанцыі і прыступіў да стварэння помніка, які можа стаць падарункам для Гродна на Дзень горада, Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на стварэнне помніка ў Гродне вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам. «Нядаўна мой праект прайшоў усе ўзгадненні і я прыступіў да працы, — распавядае Сяргей Аганаў. — Вялікі кавалак каменя нам прывезлі з Расіі, з Мансураўскага радовішча. На мой погляд, гэта добрае месца здабычы патрэбнага матэрыялу. Праца няпростая, шмат складанасцей. Аб тэрмінах выканання пакуль цяжка казаць, бо я прывык усё рабіць якасна. Але, як я зразумеў, пажадана ўсё зрабіць да канца верасня». Гродна адзначыць сваё 889-годдзе 23 верасня. Помнік Давыду Гарадзенкаму размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага. Помнік будзе складацца з дзвюх частак: пастамент і сама скульптура. Вышыня скульптупы разам з пастаментам будзе складаць 3,75 м. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пляцоўку пад помнік Давыду Гарадзенскаму пачалі рыхтаваць каля гродзенскіх замкаў 23 жніўня. |
|