Вёска Габрыелеўка адзначыла векавы юбілей
12.09.2017 13:55
—
Новости Общества
|
З нагоды круглай даты мясцовы Дом культуры арганізаваў вялікае свята для мясцовых жыхароў і гасцей вёскі. Песні і віншаванні са 100-годдзем гучалі на працягу ўсяго свята. Сцэна была пляцоўкай не толькі для вядучых і артыстаў: за сваімі прызамі сюды падымаліся пераможцы ў розных намінацыях. Самым старэйшым жыхаром Габрыелеўкі стала 88-гадовая Галіна Волкава, самым малодшым — Вікторыя Кісель. У намінацыі «Шматдзетная сям’я» падарунак атрымала Ала Серафімовіч — маці, якая выхоўвае пяцёра дзяцей. Ёсць у Габрыелеўцы сямейная пара, якая разам ужо 55 гадоў. Гэта Анатоль і Разалія Лузанавы. У сям'і Вернікоўскіх сумесныя юбілеі яшчэ наперадзе: Аляксандр і Анастасія толькі нядаўна сталі мужам і жонкай. Гучнымі апладысментамі вяскоўцы віталі 80-гадовых юбіляраў Валянціну Лосік і Валянціну Відзяеву. Разам з імі на сцэну падняліся Алена Шыбко, Святлана Маяцкая і Мікалай Вадап’ян. Яны сёлета адзначылі сваё 70-годдзе. Усім пераможцам у намінацыях падарункі ўручыў старшыня Шацкага сельвыканкама Уладзімір Кароль. Таленавітая вясковая моладзь упрыгожыла канцэртную праграму флэшмобам. Сярод жанчын правялі конкурс на лепшае выкананне прыпевак, а мужчын аб’яднаў конкурс «Асілак». Вёску характарызуюць людзі, якія там жывуць і працуюць. Габрыелеўка вылучаецца дагледжанай і ўпрыгожанай тэрыторыяй. Гэта заслуга мясцовых жыхароў і работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі пад кіраўніцтвам Аляксандра Зыкава. Таксама на свяце ўшаваналі вопытных работнікаў шацкага ўчастка ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» і філіяла «Агракомплекс «Белая Русь» ААТ «Слуцкі КХП». Шмат добрых слоў у свой адрас пачулі медыцынскія работнікі Ларыса Лапцэвіч і Любоў Клачко. Святочны настрой вяскоўцам дарылі Ігар Андрыянаў, Валянціна Радзюк, Сяргей Варывочык, Галіна Меркуль, Ала Кісель, Таццяна Коршыкава і іншыя выканаўцы. Павіншаваць жыхароў Габрыелеўкі з такім значным юбілеем прыехалі артысты сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага СДК. Групы «Карамелькі» і «Вавея Грацыя» здзівілі гледачоў сваімі рытмічнымі танцамі. Цікавы канцэрт не паставіў фінальную кропку ў святкаванні юбілею. Хутка разыходзіцца дадому ў такі дзень не хацелася нікому, таму мясцовыя жыхары арганізавалі сваю святочную праграму. 100-годдзе Габрыелеўка адзначыла дружна і весела. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды круглай даты мясцовы Дом культуры арганізаваў вялікае свята для мясцовых жыхароў і гасцей вёскі. |
|