На якіх вуліцах Маладзечна і ў якіх вёсках раёна правядуць пробны перапіс насельніцтва
25.09.2017 12:26
—
Новости Общества
|
Ад 2 да 13 кастрычніка ў Маладзечанскім раёне правядуць пробны перапіс насельніцтва. Як паведамляе аддзел дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, плануюць апытаць жыхароў некаторых вуліц у Маладзечне. Сярод іх Багдана Хмяльніцкага, Бухаўшчына, Вялікі Гасцінец, Віленская, Вольная, Ігната Буйніцкага, Касманаўтаў, Лебедзеўская, Льва Талстога, Маркава, Машэрава, Міхаіла Забэйды-Суміцкага, Рабочая, Таміліна, Язэпа Драздовіча, Якуба Ясінскага. Таксама ў перавулках Рабочы 1-ы, Рабочы 2-гі, Рабочы 3-ці, на Цэнтральнай плошчы. Перапіс правядуць таксама ў аграгарадку Лебедзева, вёсках Насілава, Цюрлі, Каледзіно, Вытрапаўшчына і Менцюкі. Паводле Белстат, падчас перапісу плануюць апытаць 15 000 чалавек. Перапісчыкі будуць карыстацца планшэтамі. У азначаны перыяд па месцы жыхарства прыйдзе перапісчык, які задасць пытанні пра ўзрост, сямейны стан, нацыянальнасць, адукацыю, эканамічную актыўнасць, хатнюю гаспадарку і іншае. Канфідэнцыяльнасць перасанальных звестак гарантуе Закон «Аб перапісе насельніцтва». Атрымаць дадатковую інфармацыю пра пробны перапіс можна па нумары (80176) 58−02−83, (8017) 346−87−45. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канфідэнцыяльнасць перасанальных звестак гарантуе Закон "Аб перапісе насельніцтва". |
|