Чым дапаможа брэсцкаму аэрапорту маштабная рэканструкцыя?. 21.by

Чым дапаможа брэсцкаму аэрапорту маштабная рэканструкцыя?

07.10.2017 10:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэсцкі аэрапорт на парозе перамен. Два месяцы таму тут пачалася маштабная рэканструкцыя, якая зменіць воблік самога аэрапорта, а галоўнае – пашырыць яго магчымасці. Тут змогуць прызямляцца і разварочвацца магутныя «Боінгі». Зараз працягваецца капітальны рамонт узлётна-пасадачнай паласы. Аб’ём інвестыцый – прыкладна 12 млн рублёй. Планаў на наступны год таксама шмат. Нагадаем, прывесці ў парадак брэсцкі аэравакзал даручыў Прэзідэнт падчас апошняй рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, паведамляе "СБ".


Пасля рэканструкцыі аэрапорт Брэст зможа прымаць не толькі маленькія самалёты, але і магутныя «Боінгі». Фото: Александр Шульгач

 

Аэрапорт Брэст пакідае прыемнае ўражанне. Прыгожа, чыста, утульна, але… пуста. За месяц праз аэрапорт праходзіць каля 70 розных самалётаў і верталётаў: вайсковых, транзітных, дасаафаўскіх і гэтак далей. Прынамсі, столькі іх было ў верасні. Пасажырскіх рэйсаў у раскладзе руху наогул няма.

Канец 80-х гадоў мінулага стагоддзя – час росквіту брэсцкага аэрапорта. Два разы на дзень адпраўляліся рэйсы ў Маскву, ляталі ў Ленінград, Сімферопаль, Кішы-нёў, Мінеральные Воды… У 1993 годзе аэрапорт Брэст атрымаў статус міжнароднага. Зараз паслугі паветранай гавані ў пасажыраў запатрабаваны хіба што ў перыяд адпачынкаў. Адсюль турысты адпраўляюцца ў Балгарыю, Турцыю, Чарнагорыю, Калінінград. Ну і плюс прыватныя чартары. У Брэсце давалі пасадку самалётам з Германіі, Англіі, Італіі, Лівіі, Партугаліі, Швейцарыі і яшчэ шмат адкуль. Тым не менш для аэрапорта, які здольны абслугоўваць 400 чалавек у гадзіну, гэтага, мякка кажучы, мала. Надзеі на будучыню тут звязваюць не толькі з мадэрнізацыяй, але і з развіццём бязвізавага рэжыму, які, магчыма, будзе пашыраны на Брэст.

Але зараз усе думкі звязаны з рэканструкцыяй узлётна-пасадачнай паласы. Па словах спецыялістаў, яна даўно наспела. Апошні раз яе рамантавалі 30 год таму:

– За апошнія дзесяцігоддзі істотна змяніўся парк паветраных суднаў, а таму мы павінны адпавядаць патрабаванням часу, — тлумачыць начальнік Брэсцкага філіяла прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Вадзім Губарэвіч. – Для нашага аэрапорта існуюць пэўныя абмежаванні па тыпах самалётаў, а таксама па колькасці ўзлётаў-пасадак. У хуткім часе гэтыя абмежаванні будуць знятыя. У Брэсце мы зможам прымаць доўгафюзеляжныя самалёты. Напрыклад, Boeing 757-200.

Праект рэканструкцыі распрацавалі спецыялісты прадпрыемства «Белгіпрадор», а генеральным падрадчыкам выступае ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 4 г. Брэста». Начальнік участка эксплуатацыі наземных збудаванняў Аляксандр Завяртайла тлумачыць: галоўная адметнасць новай паласы – трохслаёвае пакрыццё, таўшчыня якога павялічыцца з ранейшых 12 сантыметраў да 26. Памеры «ўзлёткі» застануцца ранейшымі – даўжыня 2620 метраў, шырыня – 42. А вось пляцоўка для развароту авіялайнераў павялічыцца.


Скончыць работы па рэканструкцыі пакрыцця ўзлётна-пасадачнай паласы плануюць ужо ў лістападзе. Фото: Александр Шульгач

Будаўнікі расказваюць – тэхналогія кладкі асфальтабетону для ўзлётна-пасадачнай паласы мала адрозніваецца ад будаўніцтва пакрыцця магістральных дарог. Але ж свае нюансы ёсць:

— Выкарыстоўваем іншыя тыпы асфальту, якія менш дэфармуюцца. Да таго ж для аўтамабільных дарог такая таўшчыня проста непатрэбная. Але ж у аэрапорце зусім іншыя нагрузкі. Ёсць свая спецыфіка і свае патрабавані, якія трэба бездакорна выконваць.

У апошнія дні стаіць непрыдатнае для дарожнага будаўніцтва надвор’е. Калі яно дазваляе – работа кіпіць. Будаўнікі берагуць кожную хвіліну. Але ж якасць – перадусім. Калі дарожнікі скончаць работу, спецыяльная камісія падрыхтуе заключэнне аб трываласці пакрыцця. Чым вышэйшым будзе класіфікацыйны паказчык, тым больш розных тыпаў самалёты зможа прымаць аэрапорт. А значыць, стане больш канкурэнтаздольным. Вадзім Губарэвіч тлумачыць чаму:

— У новай паласы будзе зусім іншы каэфіцыент пругкасці. Такім чынам, мы зможам прымаць больш цяжкія самалёты, якія перавозяць не 120 чалавек, а 190. Аэрапорт Брэст стане больш прывабным для авіякампаній, якія, зразумела, зацікаўлены ў тым, каб перавезці ў адным самалёце найбольшую колькасць людзей, зрабіць дастаўку пасажыраў больш таннай. З-за таго што мы не можам прымаць самыя вялікія самалёты, некаторыя кампаніі нас проста ігнаруюць. Сучасная паласа – гэта неабходнасць, якая адкрые перад аэрапортам новыя перспектывы.

Абнаўленне ўзлётна-пасадачнай паласы – толькі пачатак. У наступным годзе запланавана рэканструкцыя рулёжнай дарожкі, месцаў стаянкі самалётаў, перона і святлосігнальнага абсталявання. Супрацоўнікі аэрапорта спадзяюцца, што пачатак мадэрнізацыі стане пачаткам новай старонкі ў няпростай гісторыі аэрапорта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе запланавана рэканструкцыя рулёжнай дарожкі, месцаў стаянкі самалётаў, перона і святлосігнальнага абсталявання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика