Пластыкавае войска з тварамі мясцовых жыхароў. На Слаўгарадчыне з'явіўся ўнікальный музей. 21.by

Пластыкавае войска з тварамі мясцовых жыхароў. На Слаўгарадчыне з'явіўся ўнікальный музей

01.11.2017 10:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Слаўгарадскім раёне адкрыўся ўнікальны музей пад адкрытым небам — імітацыя бою рускіх са шведамі пры Лясной у 1708 годзе. На плошчы амаль у гектар раскінуліся рэдуты, гарматы, абозы, палаткі, невялічкі храм і нават пластыкавае войска дзвюх армій. Цікава, што нават твары салдат пластыкавага войска іменныя — яны зроблены з фотаздымкаў жыхароў Слаўгарадскага раёна, паведамляе газета «Звязда».


Фото: zviazda.by

Ініцыятыва рэалізавана ў рамках праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Яе аўтарамі сталі Лапаціцкі сельсавет і цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна.

— Можна лічыць, што ўдзел у нашай рабоце прымалі некалькі раёнаў, — падзяліўся падрабязнасцямі стварэння музея старшыня Лапаціцкага сельсавета Сцяпан Байцоў. — Мы сваімі сіламі будавалі рэдуты, майстар з Горак зрабіў нам драўляныя гарматы, яшчэ адзін умелец з Краснаполля стварыў старадаўнюю зброю. Атрымалася нядрэнна.

Адкрыццё музея стала пачаткам яшчэ і міжрэгіянальнага фестывалю «Лясная — месца воінскай славы». Сярод ганаровых гасцей на ім прысутнічала галоўны спецыяліст пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенія Субоціна. Перад гасцямі выступілі байцы клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Усходняя застава», а таксама з анімацыйнай праграмай — супрацоўнікі ўстаноў культуры Слаўгарадскага раёна.

— Гэты музей — добры прыклад ініцыятыўнага і крэатыўнага падыходу ў развіцці турыстычнага і экскурсійнага патэнцыялу рэгіёна, паляпшэнні інфраструктуры, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Слаўгарадчыны ў цэлым, — адзначалася на прэзентацыі ініцыятывы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На плошчы амаль у гектар раскінуліся рэдуты, гарматы, абозы, палаткі, невялічкі храм.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика