"Трэба было многа працаваць, шукаць словы". Касцёл пераклаў Новы Запавет на сучасную беларускую мову. 21.by

"Трэба было многа працаваць, шукаць словы". Касцёл пераклаў Новы Запавет на сучасную беларускую мову

25.11.2017 14:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каталіцкая царква ў Беларусі пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі сёння ў Чырвоным касцёле. Тыдзень таму Біблію на беларускай мове прэзентавала і Беларуская праваслаўная царква.


Архіепіскап Каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч з Новым Запаветам па-беларуску

Рыма-каталіцкі Касцёл цалкам пераклаў Новы Запавет на беларускую мову. У суботу, 25 лістапада, архіепіскап Каталіцкай царквы Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў кнігу ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску.

Пад чырвонай вокладкай рэлігійныя тэксты — больш за 680 старонак.

У дадатку — геаграфічныя карты, план — ён дае зразумець, якім быў Іерусалім у біблейскія часы. Тыраж Новага Запавета на беларускай мове — дзве тысячы экзэмпляраў, хутка кнігі распаўсюдзяць па касцёлах краіны.






Біблію часткова перакладалі на беларускую мову і раней — гэта рабілі каталіцкія і праваслаўныя святары, пратэстанты і свецкія перакладчыкі. Але зараз выйшла першае афіцыйнае выданне, зацвержданае касцёльнай уладай.

Працавала над тэкстамі секцыя па перакладзе пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Каманда з дзевяці чалавек, паралельна займаючыся яшчэ іншымі тэкстамі, перакладала Біблію з 2002 года.



Архіепіскап Каталіцкай царквы ў Беларусі растлумачыў, што пераклад быў складанай справай з-за адсутнасці распрацаванай біблейскай тэрміналогіі на беларускай мове.

Перакладчыкі трымаліся тэрміналогіі, якая прынятая ў касцёле, але «некаторыя габрэйскія, арамейскія і грэчаскія словы перадавалі ў іх арыгінальным гучанні, але ў кірылічным запісе», тлумачаць спецыялісты. Так рабілі, каб захаваць гістарычны кантэкст і з-за тэалагічнай неабходнасці.


Марына Пашук — прадстаўніца секцыі па перакладзе, якая пісала Новы Запавет па-беларуску

— Гэта праца не аднаго чалавека, не аднаго перакладчыка, што рабілі б нейкі фармальны пераклад, але гэта крэатыўны пераклад! Трэба было многа працаваць, шукаць словы! — не стрымліваў эмоцый Тадэвуш Кандрусевіч, трымаючы ў руках новае выданне. —  Я доўга займаўся перакладамі на рускую мову, калі быў у Маскве, але тады было значна лягчэй, бо мы многа бралі ад праваслаўнай царквы.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: ёсць і крытыка.

— Як калі мы былі яшчэ ў семінарыі і казалі пробныя казанні, было так: калі пра казанні нешта кажуць — хваляць ці ганьбяць — гэта вельмі добра. Калі нічога не кажуць, то быццам нічога і не было.


На прэзентацыі Новага Запавету не аднойчы ўзгадвалі беларускага першадрукара Францыска Скарыну. У 2017-м на Беларусі адзначаюць 500-годдзе першай друкаванай кнігі на беларускай мове — Бібліі Скарыны. Да гэтай даты хрысціянскія канфесіі Беларусі прымеркавалі свае выданні перакладаў на сучасную мову. Нагадаем: 15 лістапада Беларуская праваслаўная царква прэзентавала свой пераклад.


На каталіцкай прэзентацыі прысутнічаў праваслаўны святар Святаслаў Рагальскі. Ён атрымаў ад Кандрусевіча ў падарунак Новы Запавет у перакладзе каталікоў.

 — Пераклад праваслаўнай царквы будзе карысны для касцёла, і пераклад каталіцкага касцёла, я спадзяюся, таксама будзе карысны і для праваслаўнай царквы, і для пратэстанцкіх супольнасцяў, бо ўсе мы жывем на той самай зямлі і, напэўна, будзем адзін ад аднаго вучыцца, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.


Праваслаўны святар Святаслаў Рагальскі атрымаў каталіцкую версію пераклада Новага Запавету на беларускую мову ад архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каталіцкая царква ў Беларусі пераклала Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Новае выданне паказалі сёння ў Чырвоным касцёле. Тыдзень таму Біблію на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика