Замест "Чабурэчнай" на Ажэшка адкрыецца кафэ "Хотей" з сушы і піцай
01.12.2017 14:58
—
Новости Общества
|
Да канца года на месцы вядомай у Гродне «Чабурэчнай» павінна адкрыцца кафэ «Хотей». Там абяцаюць рабіць сапраўдныя японскія сушы і амерыканскую піцу. Зараз у памяшканнях ідзе капітальны рамонт. Уладальнік кафэ раней адзначаў, што гараджане не пазнаюць культавай у мінулым «Чабурэчнай», У японскай міфалогіі Хатэй — адзін з сямі багоў шчасця, бог зносін, весялосці і дабрабыту. Па павер'і, калі пацерці фігурку Хатэй па жываце 300 разоў, то ён выканае мары. У новым кафэ абяцаюць выконваць гастранамічныя жаданні гродзенцаў і гасцей горада. У меню кафэ «Хотей» будуць сушы, піцы, лапша, супы з морапрадуктамі, гарачыя і халодныя напоі ды дэсерты. Таксама ў кафэ будзе працаваць служба дастаўкі. У інтэр'еры акцэнт будзе зроблены на лаканічнасць, канцэптуальнасць і практычнасць. Столікі будуць размешчаны так, каб наведвальнікам было зручна і прасторна. Светлыя сцены і яркае асвятленне будуць даваць адчуванне лёгкасці ў духу скандынаўскага стылю. У новай установе запрацуе і дзіцячая зона.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года на месцы вядомай у Гродне "Чабурэчнай" павінна адкрыцца кафэ "Хотей". Там абяцаюць рабіць сапраўдныя японскія сушы і амерыканскую піцу. Зараз у...
|
|