Каталiцкi мiтрапалiт патлумачыў, чаму Касцёл прапануе зрабiць выхадным 1 лiстапада, а не Дзяды. 21.by

Каталiцкi мiтрапалiт патлумачыў, чаму Касцёл прапануе зрабiць выхадным 1 лiстапада, а не Дзяды

19.12.2017 17:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк каталiцкай царквы ў Беларусi Тадэвуш Кандрусевiч кажа, што пакуль католiкi не атрымалi адказу на сваю прапанову зрабiць 1 лicтапада днём, вольным ад працы.


Фото: Александр Корсаков, TUT.BY

— 1 лістапада — гэта ўрачыстасць Усіх Святых, гэта абавязковае свята. І ў многіх краінах свету гэты дзень вольны ад працы, — распавёў Тадэвуш Кандрусевiч. —  Возьмем Літву, Латвію, Польшчу, Германію, Італію — у многіх краінах свету гэта абавязковае свята, урачыстасць нават. І мы хацелі б, каб у нас таксама было.

Па словах мiтрапалiта, «у прэсе было многа розных меркаванняў, быццам Касцёл супярэчыць традыцыям беларускім і гэтак далей», таму што прасiў выходны на Дзень Усіх Святых, а не на Дзяды, якiя iдуць за гэтым святам.

— Мы не супраць Дзядоў, і вельмі добра, што нашы людзі памятаюць аб сваіх памерлых: аб іх трэба памятаць, трэба маліцца, Святое Пісанне нас да гэтага заклікае. (…) Ніхто не замяняе чыіхсьці традыцый, мы іх падтрымліваем. Толькі традыцыяй нашага Касцела і нават прадпісаннямі літургічнымі гэта свята (1 лicтапада — TUT.BY) — абавязковае. Пакуль што мы ніякага адказу не атрымалі. Але калі б было таксама вольным ад працы і 2 лістапада, мы таксама радаваліся б. Чаму не?!

Раней партал catholic.by паведамiў, што Каталiцкая царква даслала лiст Аляксандру Лукашэнку з прапановай зрабiць 1 лiстапада ў Беларусi выхадным днём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк каталiцкай царквы ў Беларусi Тадэвуш Кандрусевiч кажа, што пакуль католiкi не атрымалi адказу на сваю прапанову зрабiць 1 лicтапада днём, вольным ад працы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика