Канікулы з карысцю. Вучні Сыраваткінскай школы з экскурсіяй наведалі Мінск. 21.by

Канікулы з карысцю. Вучні Сыраваткінскай школы з экскурсіяй наведалі Мінск

03.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 сакавіка вучні Сыраваткінскай школы чарговы раз наведалі нашу сталіцу. У праграме паездкі было наведванне вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Завод электронікі і бытавой тэхнікі “Гарызонт”, а таксама Цэнтральнага музея ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь.
2085f99541cc3e1e14fddc5cdc63c7c2.jpg
e237f0cec0bbbb581175af6585011f2d.jpg

Усяго дзесяць хвілін язды ад цэнтра Мінска, і мы на тэрыторыі прадпрыемства “Гарызонт”, дзе яшчэ ў далёкія 1950-я гг. пачыналася “тэлевізійная” гісторыя нашай рэспублікі.

Безумоўна, дзеці ведалі, што прадпрыемства “Гарызонт” буйнейшы ў Беларусі і адзін з буйнейшых у краінах СНД вытворца электронікі і бытавой тэхнікі, але пабачыць, як арганізаваны тэхналагічны працэс па вырабу ЖК-тэлевізараў, было цікава. 

Аказваецца, ЖК-тэлевізары робяць як бутэрброды-сандвічы, накладваючы адзін на адзін тонкія, падобныя на плёнку, кампаненты, а цыкл вырабу тэлевізара складае ад 30 да 70 секунд. 

Затым з партыі тэлевізараў выбіраюць некалькі і іх чакаюць сур’ёзныя выпрабаванні павышанымі  і паніжанымі тэмпературамі, вільготнасцю, іх трасуць шмат часоў ў спецыяльным боксе, імітуючы язду па не зусім добрых дарогах. Ну, а затым шлях да спажыўца. 

А гэта Беларусь, Расія, Малдова, Украіна, Грузія, Літва, Узбекістан, Казахстан, Польшча. Аб усім гэтым нам расказалі супрацоўнікі прадпрыемства і нават запрасілі навучэнцаў па заканчэнню школы прыходзіць на працу на прадпрыемства “Гарызонт”.

Далей наш шлях ляжаў на вуліцу Маякоўскага, 97, дзе знаходзіцца Цэнтральны музей унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь, і дзе мы даведаліся аб асноўных гістарычных этапах фарміравання і станаўлення ўнутраных войск на тэрыторыі Беларусі, гісторыя якіх пачынаецца са стварэння варты Вялікага Княства Літоўскага, якая вяла барацьбу з разбойнымі людзьмі.

Частка экспазіцыі музея прысвечана ваенным падзеям XIX ст., унутранай і канвойнай варце пачатку XX ст., удзелу ваеннаслужачых войскаў НКУС СССР у Вялікай Айчыннай вайне, развіццю ўнутраных войск ў пасляваенны час і на сучасным этапе.

c416e95280f4d24665afdba8b16266b2.jpg

Паколькі адной з асноўных задач унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ахова грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, ахова папраўчых калоній, канваіраванне і ахова асуджаных і асоб, якія знаходзяцца пад вартай, удзел у пошуку асоб, якія здзейснілі ўцёкі з-пад варты, то нават у мірны час байцы ўнутраных войск здзяйсняюць подзвігі. 

Адзін з раздзелаў экспазіцыі музея прысвечана радавому Свянцецкаму Сяргею, які цаной свайго жыцця, да канца выканаў свой доўг, тым самым даў магчымасць асабістаму саставу каравула спыніць захоп зброі і групавыя ўцёкі небяспечных злачынцаў-рэцэдывістаў.

Увогуле, у экспазіцыі Цэнтральнага музея ўнутраных войск можна ўбачыць шмат цікавых экспанатаў, якія дыхаюць гісторыяй, але асаблівую цікавасць у вучняў выклікала сярэднявечная зброя, легендарная стралковая зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны, узоры формы адзення ваеннаслужачых унутраных войск МУС, а таксама небяспечныя “трафеі”, якія маглі аказацца ў руках тых, хто адбывае пакаранне ў папраўчых калоніях.

Словы падзякі экскурсаводу і вось ужо мы на школьным аўтобусе накіроўваемся дамоў. Прыгоды, нават самыя захапляльныя, калі-небудзь заканчваюцца.

Застаюцца яркія ўражанні ад убачанага і пачутага. Вясновыя канікулы не прайшлі дарэмна, бо гэта была не проста чарговая экскурсія ў горад Мінск, гэта быў чарговы цікавы жыццёвы досвед аб тым, як жывуць і працуюць нашы суайчыннікі.

Андрэй ПЯТРОЎСКІ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”.

Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 сакавіка вучні Сыраваткінскай школы чарговы раз наведалі нашу сталіцу. У праграме паездкі было наведванне вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Завод...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика