Крымінал-дайджэст
09.04.2018
—
Новости Общества
|
Міксер не для кактэйляў Жыхар Баранавічаў, які працаваў некаторы час на электрападстанцыі на будоўлі ГАК, на беларускім сайце продажаў знайшоў падобны на свой, зніклы ў ліпені летась, будаўнічы міксер “Hamer” магутнасцю 1350 Вт і паведаміў пра тое ў міліцыю. Маёмасная шкода склала 150 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса. Асоба злодзея пакуль не высветлена.
Вырашылі ўзараць агарод? Ураджэнец Снядзіна сумесна з петрыкаўчаніным увечары 23 сакавіка праніклі ў гаспадарчую пабудову ў Славінску, адкуль выкралі два сельскагаспадарчыя акучнікі, барану і скрутак алюмініевага дроту. Маёмасная шкода склала 62 рублі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
Сабраўся на пікнік? Невядомы ў перыяд часу з 5 па 8 сакавіка пранік у жыллё ў Бабрэччы, адкуль выкраў прыкладна 300 грамаў гарэлкі. Таксама злачынца пранік у склеп, адкуль выкраў мяшок бульбы вагой 30 кг. Маёмасная шкода склала 23 рублі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
“Самастойны” паляўнічы У час вобыску, праведзенага ў доме трамляніна, супрацоўнікі міліцыі знайшлі наразную дробнакаліберную аднаствольную зброю, якая захоўвалася незаконна. Паводле заключэння эксперта, абрэз вінтоўкі выраблены самаробным способам. Зброя прыдатная для стральбы. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага Кодэкса. Гора-паляўнічаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Не дарасла … Паўналетні пцічанін уступіў у палавую сувязь з непаўналетняй. Юнаку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 168 Крымінальнага Кодэкса.
Не з той павёўся 1 красавіка ўраджэнка Калінкавічаў у час п’янкі ўкрала ў знаёмага ў Пцічы 700 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
Давярай, але правярай Райаддзелам следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па факце заражэння чалавека вірусам імунадэфіцыту. Як стала вядома з матэрыялаў справы, жанчыне 33 гады. Яна носіць статус ВІЧ-станоўчай з 2014 года. Зразумела, раней ёй патлумачылі ўсю адказнасць за свае паводзіны, але, як высветлілася, такі ж статус цяпер носіць яе сужыцель і каханец, з якімі яна ўступіла ў неабароненыя палавыя зносіны.
Зарэзаў, прадаў, сеў На мінулым тыдні на тэрыторыі другаслабодскай фермы КСУП “Чалюшчавічы” работнікі не здолелі загнаць карову ў хлеў і пакінулі яе за межамі фермы. Кемлівы жывёлавод, раней судзімы, павярнуў сітуацыю ў свой бок – зарэзаў худобу, а мяса прадаў прадпрымальніку. Мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
Нятанная рыбалка Інспектары затрымалі ў Майсеевічах за незаконнай рыбалкай у нераст двух мужчын, адзін з якіх з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, а другі – жыхар нашага раёна. Рыбы ў сетку патрапіла аж 48 галоў. Урон прыродзе склаў 500 базавых велічынь.
Зайшлі шарыкі за … порнаролікі? Жыхар Петрыкава выгрузіў у сацыяльную сетку “ВКонтакте” відэаролік парнаграфічнага характару. Яму за гэта парушэнне заканадаўствапагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Н. ЧАРНЯЎСКАЯ, па матэрыялах РАСК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міксер не для кактэйляў Жыхар Баранавічаў, які працаваў некаторы час на электрападстанцыі на будоўлі ГАК, на беларускім сайце продажаў знайшоў падобны на свой,... |
|