Вяскоўцы з-пад Турава не дачакаліся дапамогі ўладаў і самі пабудавалі мост
11.04.2018 10:37
—
Новости Общества
|
Пакуль жыхары Жыткавічаў і Турава праводзілі зіму ў спробах трапіць на той бок Прыпяці, над якой трэснуў мост, насельнікі вёскі Сямурадцы, што за 8 кілямэтраў ад Турава, ратавалі ад заўчаснай сьмерці свой мост — уласнымі сіламі і грашыма. За савецкім часам цераз мост езьдзілі калгасныя трактары і камбайны, людзі хадзілі ў грыбы і ягады. Амаль за чвэрць стагодзьдзя мост ператварыўся ў небясьпечную пастку з гнілых дошак. Сельсавет, райвыканкам маўчалі. Вяскоўцы сабралі грошы праз краўдфандынг (хоць яны і ня ведаюць такога слова) — і пабудавалі новы мост. «Бяз моста нам ніяк. Там жа лес, грыбы, ягады. Мой бацька і яшчэ адзін харошы мужчына падумалі так: а давайце паспрабуем! Паставілі слоік у краме — каб людзі кідалі грошы. Тыя, хто ў гарадах жыве, — пусьцілі гэта ў інтэрнэт. Ні сельсавет, ні райвыканкам нічым не дапамаглі, хоць людзі і пісалі туды», — кажа Тамара Турчык. Мостам ганарыцца і Ўладзімер Лебядзінскі. Для яго гэта ня проста драўляная кладка паміж берагамі Сьцьвігі. «Усе, хто ні прыедзе ў вёску — адразу ідуць на мост. І старыя, і малыя. Там месца такое, ведаеце… Там можна сустрэцца, пасядзець, пагаварыць», — кажа вясковец. Грошы зьбіралі праз інтэрнэт і ў слоікГрошы праз інтэрнэт і праз слоік у краме сабралі «недзе 50 на 50», выйшла каля 800 рублёў. За іх набылі матэрыял, цьвікі, скобы. Будавалі мост самі - дзесяць дзён, па дзесяць-адзінаццаць чалавек штодня прыходзіла на зьмену. «У нас ёсьць Мішка, ён інвалід зь дзяцінства. Гляджу — і ён ідзе зь сякерай на мост. Кажу: Мішка, і табе трэба мост? А ён кажа: мост трэба ўсім! Дапамагаў нам усе дні», — кажа вясковец. Кіраваў будоўляй 70-гадовы Мікалай Аліферавец. Ён мае два чаўны, таму праблемы трапіць на той бок Сьцьвігі для яго не было. «Я дык магу паехаць куды хачу, па ягады, грыбы, пахадзіць там. А браты кажуць — давай хоць кладку зробім, нешта арганізуем. А і праўда — няхай мост будзе людзям», — кажа пэнсіянэр. Ягоны аднавясковец адмаўляецца называць сваё прозьвішча, але ахвотна праводзіць нам экскурсію па вёсцы. Усіх журналістаў ён лічыць хлусамі, бо чытае дзяржаўныя газэты і параўноўвае прачытанае з тым, што бачыць на свае вочы. «Я ў газэце прачытаў, што мост наш дзякуючы дэпутату нейкаму пабудавалі. Гэта ж трэба так брахаць!» — сьмяецца ён. За мостам — дарога?Мосту вяскоўцы далі рады, але іншая бяда — дарога на вуліцы Школьнай уся ў калдобінах. «Палову дарогі падсыпалі, другую так і кінулі. Ні прайсьці ні праехаць, вось так і пакутуем», — скардзіцца вясковец. Наш гід Іван падтаквае — дарога дрэнь, улада нічога ня робіць. А потым заўважае: «Слухай, мост мы зрабілі ж, можа і дарогу зробім? А што? Я дам 50 рублёў з пэнсіі, дам, кажу табе!» Старшыня сельсавету: «Яны самі вырашылі, сваімі сіламі»Старшыня Рычоўскага сельскага савету Віталь Бакуновіч у камэнтары Свабодзе сказаў, што жыхары вёскі Сямурадцы ў сельсавет па дапамогу не зьвярталіся. «Мы ў гэтым удзелу не прымалі, яны самі вырашылі адрамантаваць мост, сваімі сіламі. Сабраліся ў складчыну, адкрылі разьліковы рахунак, знайшлі выхадцаў з гэтай вёскі і іх сваякоў, тыя пералічылі грошы, набылі матэрыялы», — сказаў старшыня сельсавету. Па яго словах, мясцовы дэпутат дапамагала вяскоўцам вырашаць «арганізацыйныя пытаньні». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За савецкім часам цераз мост езьдзілі калгасныя трактары і камбайны, людзі хадзілі ў грыбы і ягады. Амаль за чвэрць стагодзьдзя мост ператварыўся ў небясьпечную... |
|