11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей. Из воспоминаний жителя Цирина Петра Сочивко. 21.by

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей. Из воспоминаний жителя Цирина Петра Сочивко

11.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 красавіка наша краіна, які і многія іншыя краіны свету, адзначае своеасаблівы памятны дзень — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтая дата асабліва памятная для тых, каму выпала цяжкая доля перажыць невыносна цяжкія дні зняволення ў лагерах, створаных фашыстамі для знішчэння нашых людзей. Такім быў і лагер смерці Азарычы, на тэрыторыі якога я знаходзіўся амаль увесь час яго існавання.

Уласна кажучы, Азарыцкаму лагеру смерці цяжка даць нават назву, бо гэта быў проста агароджаны ў некалькі разоў калючым дротам участак балоцістай мясцовасці без якіх-небудзь збудаванняў. Туды і звозілі фашысты мірнае насельніцтва: дзяцей, жанчын, старых, нават хворых на сыпны тыф. Фашысты хацелі распаўсюдзіць хваробу сярод салдат нашай арміі. Вось што гаварыў пра Азарыцкі лагер смерці на Нюрнбергскім працэсе галоўны абвінаваўца ад СССР Л. Смірноў: “У ходзе вайны, ужо маючы цяжкія страты, германскі фашызм пачаў практыкаваць новыя лютыя формы знішчэння мірнага насельніцтва. Так былі створаны ў Беларусі лагеры смерці не толькі для забойства людзей, якія знаходзіліся ў самім лагеры, але, перш за ўсё, для распаўсюджвання сярод мірнага насельніцтва і ў радах Чырвонай Арміі вельмі цяжкіх інфекцый. У гэтых лагерах не было крэматорыяў і газавых камер, але па справядлівасці яны павінны быць аднесены да ліку самых жорсткіх канцэнтрацыйных лагераў, створаных фашыстамі.”
Гісторыяй Азарыцкага лагеру смерці я цікавіўся многа гадоў і адносна добра яе ведаю як па друкаваных матэрыялах і кнігах, так і як яе вязень. Але нядаўна я даведаўся яшчэ аб адной старонцы гэтай гісторыі, пра якую мне і хочацца расказаць чытачам газеты “Полымя”.
Вызвалялі Азарыцкі лагер смерці войскі Маршала Савецкага Саюза Ракасоўскага. Яны і вызвалілі лагер, але не маглі забраць адтуль тысячы хворых зняволеных. Іх жа патрэбна браць на рукі, несці дзясяткі метраў да транспарту, а потым пераносіць у пастаўленыя для хворых палаткі. А для гэтага патрэбна была вялікая колькасць людзей, здольных насіць хворых. Ваеннае кіраўніцтва звярнулася за дапамогай да мясцовага насельніцтва, але вяскоўцы адмовілі. Людзі проста баяліся ісці працаваць з хворымі з-за рызыкі заразіцца тыфам. І тады Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі звярнуўся да святароў з просьбай дапамагчы. І святары, нягледзячы на небяспеку, выйшлі ратаваць хворых. А за імі па іх прызыву пайшлі і простыя людзі.
Пётр САЧЫЎКА,
агр. Цырын,
былы малалетні вязень Азарыцкага лагеру смерці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 красавіка наша краіна, які і многія іншыя краіны свету, адзначае своеасаблівы памятны дзень — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика