Дарогі будуць рамантавацца
13.04.2018
—
Новости Общества
|
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч на гэтым тыдні працавала на Петрыкаўшчыне. Днямі наш раён, а менавіта Грабаўскі сельскі Савет, наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч. Дэпутат разам са старшынёй райсавета дэпутатаў Сяргеем Макарэвічам сустрэлася з жыхарамі вёсак Вялікія і Малыя Сялюцічы, а ў Грабаве правяла прамую тэлефонную лінію. З праблемай дрэннага стану дарог звярнулася жыхарка Вялікіх Сялюціч. Яна папрасіла садзеяння ў вырашэнні пытання рамонту дарожнага пакрыцця, бо, маўляў, часам і аўтамабіль “хуткай” не можа пад’ехаць у патрэбны час. Сітуацыю пракаменціравалі наступным чынам. Зараз на рэспубліканскім узроўні падрыхтаваны праект па падрыхтоўцы дарог у малых населеных пунктах. На найбольш праблемныя ўчасткі звернуць увагу найперш. Старшыня райсавета дэпутатаў паабяцаў, што агучанае заяўніцай пытанне будзе пад яго асабістым кантролем. Не дае спакою жыхарам Сялюціч стары дуб на могілках, які знаходзіцца ў аварыйным стане і пагражае магілам. Ірына Кралевіч і Сяргей Макарэвіч праехалі да гэтага месца. Старшыня райсавета дэпутатаў запэўніў, што ў хуткім часе накіруе сюды спецыялістаў. Яшчэ адна праблема, з якой сутыкнуліся жахары, – адсутнасць банкамата. Зняць грошы і аплаціць за паслугі практычна немагчыма. Тым больш, што з адзінага магазіна звальняецца прадавец. Пенсіянерка з Малых Сялюцічаў хвалюецца за сына, які мае толькі сезонную працу. З жонкай яны гадуюць двух дзяцей. Спецыяльнасці не мае, толькі катэгорыю па кіраванні трактарам. Па словах старшыні райсавета, у шэрагу сельгаспрадпрыемстваў маюцца адпаведныя вакансіі. Пра іх трэба запытацца ў службе занятасці або асабіста звярнуцца на прадпрыемствы. Адна з жыхарак Малых Сялюцічаў агучыла сваю праблему: каб прайсці медыцынскі агляд, патрэбна звяртацца да тэрапеўта ў Капцэвічы, а толькі потым ехаць у Петрыкаў, дзе ўсё роўна неабходна праходзіць спецыялістаў. Такі маршрут даволі складаны і затратны. Ірына Кралевіч дамовілася з кіраўніцтвам ЦРБ, што дадатковыя перамяшчэнні будуць скарочаны. Н. ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч на гэтым тыдні працавала на Петрыкаўшчыне. Днямі наш раён, а менавіта...
|
|