У Віцебску плануюць адкрыць беларускамоўную школу
19.04.2018 12:07
—
Новости Общества
|
Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома паведаміў Нагадаем, у Віцебску няма не тое што беларускамоўнай школы альбо гімназіі - нават беларускамоўнага класа. У лютым 2018 года абласная філія ТБМ («Таварыства беларускай мовы») паспрабавала сабраць звесткі аб бацьках, якія б жадалі навучаць сваіх дзяцей у Віцебску па-беларуску. На просьбу даслаць у філію кантактную інфармацыю адгукнуліся толькі тры сям'і. — На жаль, у 2018 годзе беларускі клас, найхутчэй, не будзе адкрыты. У аблвыканкаме мне адказалі, што, калі б назбіралася хаця б з 15 заяваў ад бацькоў, была б іншая справа… Але запэўніваюць, што ў 2019−2020 навучальным годзе клас з’явіцца абавязкова. Больш за тое, гаворка ідзе пра стварэнне цалкам беларускамоўнай школы, менавіта з азначанага пэрыяду. Абяцаюць пачаць падрыхтоўчую працу ўжо цяпер, — паведаміў старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч. Дзмітрый Хома: «Трэба працаваць разам»Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома пацьвердзіў, што такая «ідэя сапраўды апрацоўваецца»: «І гэтая ідэя ні ў якім разе не выклікае ў нас непрымання. Наадварот, у нас ёсць разуменне, што гэта трэба рабіць. Але нам трэба працаваць разам». Хома расказаў, што меў на гэты конт размову з кіраўніцтвам вобласці, і яно падтрымала ідэю стварэння ў Віцебску беларускамоўнай школы. — Але пакуль што не хочацца называць нейкія канкрэтныя даты, — адзначыў Дзмітрый Хома. «Выбіраем сярод невялікіх школ»Такім чынам, праект знаходзіцца пакуль на стадыі «апрацоўкі ідэі». Па словах Хомы, ёсць шмат арганізацыйных момантаў, якія патрабуюць пільнай увагі і працы. Сярод іх, напрыклад, пытанне выбару школы: «Мы ўжо прыглядаем яе, але гэта не будзе школа ў Білева ці на Маскоўскім праспекце, дзе вучыцца больш за паўтары тысячы вучняў. Выбіраем сярод невялікіх школ». Не выпрацаваны яшчэ і мэханізм функцыянавання ўстановы. Ці ствараць там адразу па адным беларускамоўным класе на кожнай паралелі (ад 1-га да 11-га), ці пачынаць з аднаго першага класа і павольна, цягам 10 гадоў, пераводзіць школу ў беларускамоўны рэжым навучання?.. Ці будзе школа запатрабаваная?Могуць узнікнуць праблемы і з колькасцю жадаючых вучыцца ў «белмоўных» класах. Ці будзе наогул у Віцебску запатрабаваная беларускамоўная школа? Дзмітрый Хома кажа, што некаторыя сумненні на гэты конт ёсць: — Колькі жадаючых? Мы неяк падлічвалі, але вынікі нават агучваць не буду — гэта невялікая колькасць. На жаль, так. Але разумееце, адна рэч, калі толькі прапрацоўваеш ідэю, а другая — калі ўжо заўтра адчыняем школу. Дык вось калі людзі будуць дакладна ведаць, што заўтра адчыняем, то і жадаючых з’явіцца больш. На думку начальніка ўпраўлення адукацыі, усё можа атрымацца, калі ўлада і грамадства будуць працаваць у гэтым накірунку супольна. — Цалкам згодны, што справа важная. І калі будзем працаваць усе разам, то думаю, што зможам гэта зрабіць. Проста павінны сабрацца нейкай групай аднадумцаў у гэтым пытанні і дакладна распланаваць, хто чым будзе займацца. Зразумела, што ўлада возьме на сябе арганізацыйныя пытанні, а вось пытаннямі прапаганды (хоць гэта і непрыгожае слова), прасоўвання, рэкламы павінна заняцца грамадства, у тым ліку ТБМ. Без дапамогі людзей будзе нялёгка штосьці зрабіць, — падсумаваў Дзьмітры Хома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома паведаміў, што кіраўніцтва вобласці падтрымала ідэю стварэння ў горадзе школы з беларускай мовай... |
|