У Верхнядзвінску ўшаноўваюць лаўрэатаў раённай Дошкі гонару. 21.by

У Верхнядзвінску ўшаноўваюць лаўрэатаў раённай Дошкі гонару

27.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

У ліку намінантаў раённай Дошкі гонару – ААТ “Шайцерава”.

IMG_8331 копия

Гэты калектыў, узначальвае які вопытны і таленавіты кіраўнік М.П.Гумнянкоў, славіцца высокімі вытворчымі паказчыкамі ў розных галінах сельгасвытворчасці. Тут вырошчваюцца самыя важкія ў раёне ўраджаі хлеба, забяспечваюцца істотныя паказчыкі надояў і прываг жывёлы.
У 2017 годзе валавы збор зерневых культур склаў 9156 тон, ураджайнасць – 46,2ц /га. Дасягнуты значны прырост жывёлагадоўчай прадукцыі. На карову надоена 7794 кг малака, усяго яго вытворчасць склала 5970 тон. Прадпрыемствам рэалізавана 3564 тоны свініны, што складае 134% да ўзроўню мінулага года.
За атрыманымі вынікамі – напружаная праца ўсяго калектыву, у складзе якога вядомыя ў раёне і вобласці спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Шайцераўцы ніколі не спыняюцца на дасягнутым, шукаюць новыя магчымасці росту і развіцця, шмат увагі надаюць пераабсталяванню і мадэрнізацыі вытворчасці, умела прымяняюць сучасныя тэхналогіі і беражліва адносяцца да рэсурсаў.
У выніку агульных намаганняў удаецца захоўваць стабільнае фінансава-эканамічнае становішча гаспадаркі – за мінулы год атрымана 2551 тысяча рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць прадукцыі склала 22,8%, рэнтабельнасць продажаў – 16,7%. Якасную прадукцыю шайцераўскага прадпрыемства ведаюць і цэняць далёка за межамі раёна – сяляне ўкладаюць у яе вытворчасць веды і высокае майстэрства.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар ААТ “Шайцерава” М.П. Гумнянкоў (у цэнтры) з працаўнікамі калектыву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У ліку намінантаў раённай Дошкі гонару – ААТ “Шайцерава”. Гэты калектыў, узначальвае які вопытны і таленавіты кіраўнік М.П.Гумнянкоў, славіцца высокімі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика