Вызначылі лідара сярод вучнёўскай моладзі. 21.by

Вызначылі лідара сярод вучнёўскай моладзі

29.04.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Хто такі лідар? Якімі якасцямі ён павінен валодаць? На гэтыя пытанні быў прызваны адказаць маладзёжны агляд-конкурс “Лідар года — 2018”. Ён адбыўся 14 красавіка ў актавай зале гімназіі Глуска. Арганізавалі мерапрыемства раённы савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Цэнтр творчасці. За ганаровае званне лідара гэтага года змагалася ініцыятыўная і творчая моладзь: старшыня савета старшакласнікаў гімназіі Анастасія Лабейка, старшыня вучнёўскага самакіравання сярэдняй школы № 2 Дзяніс Лісіца, а таксама лідары ячэек пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” Ганна Мікуліч (Заеліцкі НПК) і Аляксандр Вяргейчык (СШ № 1). Безумоўна, кожны з іх з’яўляецца лідарам у сваёй школе. Прадэманстраваць камунікатыўныя, арганізатарскія і творчыя здоль-насці ім прадстаяла і на працягу конкурсу.

Падчас першага задання — самапрэзентацыі — удзельнікі расказвалі аб сваіх захапленнях, поспехах, найбольш значных справах і планах. Галоўную задачу, якую для сябе як для лідара ставіць Анастасія Лабейка, — весці за сабой калектыў і быць ідэйным натхняльнікам. Жыццёвы прынцып Ганны Мікуліч — быць ініцыятыўнай і пастаянна самаразвівацца. Аляксандр Вяргейчык заклікае моладзь любіць свой край, ганарыцца ім і імкнуцца зрабіць яго лепшым. Як стаць лідарам, паведаміў падчас самапрэзентацыі Дзяніс Лісіца. На яго погляд, трэба аб’ядноўваць вакол сябе людзей і накіроўваць іх на правільны шлях у вучобе, спорце і паўсядзённым жыцці.

Запамінальнымі і цікавымі былі конкурсы “Мой праект” і “Мой унёсак для малой радзімы”, дзе вучні-лідары з дапамогай відэа-ролікаў прэзентавалі сваю грамадзянскую пазіцыю, абаранялі сацыяльныя праекты. Сёння моладзь хвалююць пытанні здаровага ладу жыцця, экалогіі, патрыятызму, міласэрнасці. Так, асноўная частка работы валанцёрскага атрада СШ № 1 “Міласэрнасць”, актывістам якога з’яўляецца Аляксандр Вяргейчык, — дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, дзецям-інвалідам. Сутнасць праекта пастаяннай удзельніцы дабрачынных акцый, адкрытых дыялогаў БРСМ Анастасіі Лабейкі ў тым, каб з дапамогай графіці на сценах упрыгожыць і акультурыць некаторыя месцы нашага раёна (напрыклад, веранды дзіцячых садкоў). Гэта дасць прастор для рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі і стане доказам таго, што па-мастацку аформленыя насценныя малюнкі могуць упрыгожваць будынкі. Рэдактар школьнай газеты Ганна Мікуліч разам з равеснікамі таксама не застаецца ўбаку ад добрых спраў: займаецца добраўпарадкаваннем памятных мясцін, даследчыцкай дзейнасцю па вывучэнні мінулага свайго краю. Цікавы праект “Гісторыя маёй школы” прадставіў Дзяніс Лісіца. Ён падрабязна расказаў, як прымаў удзел у стварэнні школьнага музея, які сёння карыстаецца папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў і гасцей раёна. “Школьны музей — гэта старонкі гісторыі, якую трэба памятаць і захоўваць”, — лічыць юнак. Таксама трэба адзначыць, што на суд журы, у склад якога ўвайшлі дырэктар Цэнтра творчасці Алена Самуйлік, яе намеснік Ганна Януш і метадыст Кацярына Арцюшэня, кожны канкурсант прадставіў партфоліа “Дарога дабра” з фотаздымкамі, інфармацыяй аб сабе, сям’і, сябрах, асабістых дасягненнях.

Конкурсныя этапы завершаны, падлічаны балы. Пасля доўгага абмеркавання журы агучвае вынікі. Дыпломам III ступені ўзнагароджана Ганна Мікуліч з Заеліцкага НПК, другое месца заняў вучань СШ № 2 Дзяніс Лісіца. Звання “Лідар года — 2018” удастоена гімназістка Анастасія Лабейка. Яна і будзе прадстаўляць раён на абласным этапе конкурсу.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто такі лідар? Якімі якасцямі ён павінен валодаць? На гэтыя пытанні быў прызваны адказаць маладзёжны агляд-конкурс “Лідар года — 2018”. Ён адбыўся 14 красавіка ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика