У мінулую суботу на Петрыкаўшчыне прайшоў раённы суботнік
07.05.2018
—
Новости Общества
|
Як чакалася, члены працоўных калектываў былі заняты на аб’ектах добраўпарадкавання: прыбіралі смецце на падведамасных і замацаваных тэрыторыях, фарбавалі, бялілі, мылі, карацей, працягнулі пачатае на рэспубліканскім суботніку. Згодна з рашэннем райвыканкама заробленыя на працоўных месцах у дзень суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, якія вызначаюцца работнікамі, у тым ліку тымі, праца якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, выкананнем работ, аказаннем паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 320 філіяла № 317 ААТ “ААБ Беларусбанк”: УНП 400065489, БІК АКВВВY21317 BY03AKBB36414260002413300000. Грошы будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна. Дарэчы, па звестках аддзела эканомікі райвыканкама, у рэспубліканскім суботніку 21 красавіка на Петрыкаўшчыне прыняло ўдзел 9,6 тысячы чалавек. Мяркуецца сабраць на мэты суботніка 25,9 тысячы рублёў. П. ВАЛОДЗІН. Фота А. ГУСЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як чакалася, члены працоўных калектываў былі заняты на аб’ектах добраўпарадкавання: прыбіралі смецце на падведамасных і замацаваных тэрыторыях, фарбавалі,...
|
|