З пакалення стойкіх. 21.by

З пакалення стойкіх

09.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Юнацтва савецкіх людзей, якія нарадзіліся ў 1920-я гады, прыйшлося на вельмі няпросты, цяжкі час — вайна, акупацыя, голад, разруха.

Мая суразмоўца Ніна Уладзіміраўна Кульба менавіта з гэтага пакалення стойкіх, мужных і адважных людзей. Нарадзілася яна ў вёсцы Поўстка Глускага раёна. У сям’і, акрамя Ніны, было яшчэ тры браты (малодшы нарадзіўся ўжо ў ваенны час). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяўчыне было 16 гадоў, яна паспела скончыць 9 класаў.

— У 1942 годзе, — успамінае Ніна Уладзіміраўна, — мой старэйшы брат пайшоў у партызанскі атрад. У вёску ўсё часцей сталі наведвацца паліцаі — шукалі партызан. Аднойчы немцы і паліцаі акружылі Поўстку, схапілі траіх нашых аднавяскоўцаў, адвялі ў Падлужжа і там расстралялі. Да нас у хату таксама заходзілі, але мы паспелі ўцячы і схавацца ў хляве, у загоне, дзе стаяла карова. На руках у мамы быў малодшы дзевяцімесячны брацік. Выратавала нас тое, што ён увесь час маўчаў, ні разу і гуку не падаў. Калі паліцаі адышлі ад нашага дома, мы змаглі выбрацца з хованкі і сышлі на суседні двор, а потым у лес. Вось так два гады ў лесе пад адкрытым небам і жылі. У навакольныя вёскі нас мясцовыя жыхары не пускалі: вядома, здагадваліся, хто мы такія, і, канешне ж, баяліся за сваё жыццё. Удзень мы хадзілі па лесе, маленькага браціка па чарзе насілі на руках. Начавалі спачатку ў будане, потым у невялічкай зямлянцы, якую выкапалі бліжэй да месца, дзе стаяў партызанскі атрад. У зямлянцы зрабілі нары і на іх спалі. Падушак не было, коўдры таксама — у чым хадзілі па лесе, у тым і спалі. Харчаваліся амаль адною бульбаю. Летам і восенню яшчэ ягады ды грыбы збіралі. Вясною з лесу выходзілі на поле, дзе з ускрайку прысаджвалі бульбу, даглядалі яе, а потым капалі і захоўвалі ў ямах, якія былі далекавата ад зямлянкі. Зімою, каб нас па слядах не знайшлі, выходзілі па бульбу ноччу, калі ішоў снег, у мяцеліцу.

Немцы з паліцаямі рэгулярна праводзілі аблавы ў лесе, нават з сабакамі шукалі партызан і іх сем’і. А такіх, як мы, уцекачоў з вёсак у нашых лясах было шмат. У 1944 годзе ў адну з такіх аблаў трапіла разам з іншымі і наша сям’я. Бацька паспеў уцячы. А нас усіх прывялі ў вёску. Сярод паліцаяў быў наш родзіч, які папярэдзіў маму, каб бацька не прыходзіў дадому: калі яго зловяць — адразу расстраляюць. Пяць чалавек з вёскі, у тым ліку і мяне, адвезлі ў Глуск у турму. Тут мы прабылі 10 дзён. І не проста сядзелі ў камеры, а працавалі: фарбавалі, бялілі, даглядалі жывёлу. Вядома ж, вельмі баяліся, што заб’юць. Аднойчы нашу гутарку і плач пачуў немец-ахоўнік. Спытаў: «Паненкі, чаго вы плачаце?» Мы і расказалі яму пра нашыя страхі. Тады немец прынёс нам трохі хлеба, па кубачку кавы і сказаў, што нас не заб’юць, а адправяць на працу ў Германію. Так і здарылася. Праз некалькі дзён мы трапілі ў Бабруйск, а потым паехалі далей на захад, у горад Розенберг, дзе быў зборны пункт. Мяне размеркавалі ў канцлагер у Польшчу: працавала на ваенным заводзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юнацтва савецкіх людзей, якія нарадзіліся ў 1920-я гады, прыйшлося на вельмі няпросты, цяжкі час — вайна, акупацыя, голад, разруха. Мая суразмоўца Ніна Уладзіміраўна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика