Літаратурная гадзіна, прысвечаная Вялікай Перамозе, адбылася ў смаргонскай бібліятэцы №3
09.05.2018
—
Новости Общества
|
У філіял «Гарадская бібліятэка №3» на літаратурную гадзіну, прысвечаную Дню Перамогі, пад назвай «Читаем детям о войне» былі запрошаны вучні 8 «А» класа СШ №1.
9 мая ўся наша краіна адзначае самае радаснае і светлае свята – Дзень Перамогі! Перамогі дабра над злом. 4 гады савецкая краіна змагалася супраць фашысцкай Германіі. Змагаліся ўсе: ад малога да вялікага, усе нацыі і народнасці, каб выстаяць і перамагчы! Сыходзяць ад нас ветэраны... Але памяць усё ж застаецца на стагоддзі. Сёння мы вырашылі паэтычным словам успомніць тыя цяжкія вогненныя гады...
Бібліятэкары Рамановіч А.М. і Краўчанка І.В. прачыталі вершы савецкіх паэтаў-франтавікоў: Іллі Эрэнбурга «1941», Якуба Колоса «На разорённой земле», Сяргея Вікулава «Баллада о хлебе», Міхаіла Ісакоўскага «Русской женщине…», «Соловьи» Міхаіла Дудзіна, Аркадзя Куляшова «Балада аб чатырох заложніках», Паўла Шубіна «Полмига» напісаныя ў розныя гады Вялікай Айчыннай вайны. На мерапремстве гучалі песні ваенных гадоў: «В прифронтовом лесу» на словы М. Ісакоўскага і М. Матусоўскага «На безымянной высоте». Вялікую ўвагу звярнула на сябе выстава прысвечаная да Дня Перамогі, якая аформлена ў выглядзе вечнага агню. Яна змяшчае выданні з серыі «Венок славы» і кнігі ваеннай тэматыкі «Говорят погибшие герои», «Строки опаленные войной», «Герои Советского Союза», «На вечно в сердце народном» і іншыя.
Ірына Вісцяж, загадчык філіяла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У філіял «Гарадская бібліятэка №3» на літаратурную гадзіну, прысвечаную Дню Перамогі, пад назвай «Читаем детям о войне» былі запрошаны вучні 8 «А» класа СШ №1.
|
|