Весела пра бяспечны інтэрнэт. 21.by

Весела пра бяспечны інтэрнэт

21.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3959.jpg

У Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры адбыўся паказ  навучальнага спектакля-шоу пад назвай “Калабанга. Прывітанне, Інтэрнэт. вy!”, які прадставіў прадзюсарскі цэнтр Андрэя Квашэвіча. Спектакль створаны на аснове папулярнага расійскага мультфільма «Калабанга».

Перад прэм’ерай у вестыбюлі сабралося шмат маленькіх гледачоў, іх бацькоў, настаўнікаў. Яны  ўголас абмяркоўвалі герояў спектакля, бесперапынна разважалі над тым, што чакае іх, калі  на сцэне падымецца завеса. І вось дзея распачынаецца…

Па сюжэце 3D смайлікі Разумнік, Калабок і Грыўка змагаюцца са злым вірусам Майдумам, які выкраў паштовага сабачку Атосіка. А значыць, што цяпер ні адно паведамленне не дойдзе да адрасата. Неабходна перазагрузіць камп’ютар, а, значыць, краіна Калабанга знікне назаўжды. Пару дзясяткаў гадоў таму, гэта здавалася б бязглуздым наборам слоў, але зараз дзеці ў раннім узросце знаёмяцца з камп’ютарнай тэхнікай і інтэрнэтам, а таму словы “хайп”, “зафрэндзіць”, “юзер” і іншыя добра вядомы ўсім школьнікам. Галоўныя героі, якія, як кажуць, размаўляюць з моладдзю на адной мове, у гульнявой форме тлумачылі юным гледачам карысць і шкоду карыстання інтэрнэтам.

Ці можна дзяліцца з незнаёмымі людзьмі паролем ад электроннай пошты? Можна сустракацца з сябрам, з якім вы пазнаёміліся ў інтэрнэце, без ведама бацькоў? Што рабіць, калі вельмі хочацца спампаваць модную гульню? Як не трапіць на вуду віртуальнага віруса? На гэтыя пытанні школьнікі шукалі адказы разам з вясёлымі смайлікамі, якія яшчэ раз нагадалі рабятам, што інтэрнэт – гэта цэлы сусвет, “лётаць” па якім трэба ўмела, асцярожна, выконваючы строгія правілы. Немалаважная інтэрактыўнасць спектакля. На сцэне адбываюцца жывыя зносіны, дзе першарадная задача – звярнуцца да залы, да дзяцей і атрымаць адказ. Прычым атрымаць правільны адказ, каб у дзяцей на падсвядомасці адкладаліся моманты, што рабіць можна, а што – нельга. Яркія і маштабныя дэкарацыі, цудоўныя раставыя лялькі герояў, вясёлы і павучальны сюжэт не пакінулі абыякавымі ніводнага гледача ў зале.

Унікальнасць праекта заключаецца ў тым, што гэта на 100% беларускі “прадукт”, абсалютна канкурэнтаздольны ў краінах СНД. У стварэнні спектакля прынялі ўдзел прафесійныя рэжысёры і акцёры беларускіх тэатраў, касцюмы для пастаноўкі таксама створаны беларускімі спецыялістамі. Спектакль ужо аб’ехаў больш за 20 гарадоў Беларусі і будзе падарожнічаць і далей. У кожным горадзе – нязменны аншлаг. Магчыма, поспех праекта ў тым, што ён у інтэрактыўнай, жывой форме падняў і паказаў праблему, што называецца, на злобу дня – бяспека дзяцей у інтэрнэце.

Ганна  Ільяшэвіч, фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры адбыўся паказ  навучальнага спектакля-шоу пад назвай “Калабанга. Прывітанне, Інтэрнэт. вy!”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика