У працы і веры. 21.by

У працы і веры

22.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

капітан

Першамай – свята вясны, дзень міру і працы, дабра і радасці. А для жыхароў вёскі  Міхедавічы ён набыў яшчэ адно значэнне – духоўнае, стаў сапраўды народным і любімым.

Разам з іерэем Сергіем Капітанам жыхары вёскі  надалі  гэтаму святу духоўны сэнс. Крыжовым ходам пад гукі званоў  вернікі з ліхтаром, крыжом і   харугвамі прайшлі  па вуліцах вёскі. Кожны ўдзельнік шэсця  маліўся за сябе і сваіх блізкіх. А айцец Сергій  –  за жыхароў вёскі, іх родных. Святар з малітвай і царкоўным спевам асвяціў вёску, адслужыў набажэнства.

Пасля адбылася гутарка  за кубкам чаю. Святар  сказаў, што  ў працы ў чалавека развіваецца цярпенне, уменне бачыць свае памылкі і выпраўляць іх, а гэта духоўная праца. Чалавек, працуючы, прымнажае дадзеныя яму Богам таленты, расце духоўна.

Па матэрыялах Тураўскай епархіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першамай – свята вясны, дзень міру і працы, дабра і радасці. А для жыхароў вёскі  Міхедавічы ён набыў яшчэ адно значэнне – духоўнае, стаў сапраўды народным і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика