Праваслаўны прыдарожны крыж устанавілі каля вёскі Забалоцце Вішнеўскага сельсавета
01.06.2018
—
Новости Общества
|
Сёлета цёплай майскай парой каля Забалоцця Вішнеўскага сельсавета быў устаноўлены праваслаўны прыдарожны крыж, які ў прысутнасці жыхароў гэтай вёскі асвяціў айцец Аляксандр Співакоў.
Новы, металічны, пафарбаваны спецыяльнай фарбай і пакрыты лакам крыж устанавілі замест старога, які за многія гады страціў свой прывабны выгляд. Грошы на выраб крыжа сабралі вяскоўцы. Ініцыятарам гэтай добрай справы была Вера Дзенісюк. Яна ж змагла згуртаваць людзей. Крыж зварваў Сяргей Буткевіч, а пафарбаваў яго Віктар Мышкавец. Жыхары вёскі Забалоцце вельмі ўдзячныя работнікам фірмы, якія своечасова і якасна выканалі заказ, вырабілі агароджу для крыжа. Ягор КАРЫЦКІ. Фота Юрыя МУСКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета цёплай майскай парой каля Забалоцця Вішнеўскага сельсавета быў устаноўлены праваслаўны прыдарожны крыж, які ў прысутнасці жыхароў гэтай вёскі асвяціў...
|
|