Госці завіталі ў Смаргонскі СПЦ
05.06.2018
—
Новости Общества
|
Дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры прайшоў весела і цікава. У госці да выхаванцаў прытулку, які знаходзіцца тут, завіталі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, якія вучацца на факультэце камерцыі і турыстычнай індустрыі. Яны падарылі дзецям развіваючыя гульні.
З падарункамі прыехала сюды і дырэктар раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля Лабейка. Усе 12 выхаванцаў атрымалі бейсболкі. Наталля Чаславаўна адзначыла, што заўсёды з задавальненнем наведвае СПЦ, бо тут пануе атмасфера радасці, дабрыні, весялосці. Яна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам добрага адпачынку, цікавых падзей у жыцці. Дзеці паказалі інсцэніроўку казкі “Рэпкана сучасны лад”. У праграме свята былі вершы, загадкі, танцавальныя нумары. З кампазіцыяй на тэму вайны і міру выступілі выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. А закончылася святочная праграма на падворку будынка сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі на асфальце кветкі, сонца, смешных чалавечкаў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры прайшоў весела і цікава. У госці да выхаванцаў прытулку, які знаходзіцца тут, завіталі студэнты Беларускага... |
|