Кореличские мастера привезли с фестиваля национальных культур куклу-победительницу. 21.by

Кореличские мастера привезли с фестиваля национальных культур куклу-победительницу

05.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэліцкія майстрыхі прынялі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Дзяўчаты не проста паехалі на другіх паглядзець і сябе паказаць, але прывезлі дадому Дыплом пераможцаў абласной выставы-конкурсу “Народная лялька” ў намінацыі “Лепшая абрадавая лялька”.

 — На фестываль нацыянальных культур у абласны цэнтр ездзім са сваімі творчымі работамі не першы год, — расказвае загадчык аддзела рамеснай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” Юлія Баярэнка. — У гэтым годзе накіраваліся туды вялікай камандай: метадысты Алена Дзежыц, Вікторыя Ланеўская, Валянціна Лагута, мастак-афарміцель Аляксандр Заблоцкі.

Падчас сёлетняга фестывалю горад майстроў размясціўся ў парку Жылібера. Побач з намі працавалі падворкі казахаў, грэкаў, палякаў і літоўцаў. Яны аказаліся вясёлымі і гасціннымі суседзямі. Мы змаглі паназіраць за іх майстар-класамі па прыгатаванні нацыянальнай ежы, пачулі іх народныя песні, назіралі за танцамі. Увогуле, было вельмі весела. У гэтым годзе на фестывалі было шмат гасцей, людзі цікавіліся нашымі работамі з гліны і саломкі, куплялі лялек-траўніц.

Да паездкі на фестываль майстрыхі рыхтаваліся доўга і старанна. Зрабіць народную ляльку, якая б сімвалізавала свой раён, — задача не з лёгкіх. Спачатку рабілі драўляную аснову, потым з льняной тканіны шылі адзенне. Абавязкова ў сінім і жоўтым колерах, якія расцвечваюць карэліцкія сцяг і герб. Вопратку Васіліны аздобілі складанымі саламянымі ўзорамі. Вобраз дапоўніла шыкоўная каса з ільнянога валакна, якім так ганарацца на Карэліччыне.

Дзяўчаты годна прадставілі сваё майстэрства членам абласнога журы, якое ўзначальваў старшыня Рэспубліканскага Саюза майстроў Яўгеній Сахута, і атрымалі перамогу ў намінацыі “Лепшая абрадавая лялька”. Дадому Васіліна вярталася ўжо з ганаровым тытулам пераможцы.

Мы віншуем нашых дзяўчат з перамогай і жадаем ім далейшых творчых знаходак і перамог!

 

Іна ЛЕЙКА.

Фота з архіва

Карэліцкага Дома рамёстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэліцкія майстрыхі прынялі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Дзяўчаты не проста паехалі на другіх паглядзець і сябе паказаць,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика