Здароўе – гэта лад жыцця. 21.by

Здароўе – гэта лад жыцця

16.06.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. З нагоды свята мы завіталі ў Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Галоўны ўрач установы Сяргей Талецкі расказаў пра асноўныя акцэнты ў працы санітарна-эпідэміялагічнай службы, актуальныя для сённяшняга дня.

– Увогуле мы ажыццяўляем нагляд фактычна за ўсімі аб’ектамі на тэрыторыі раёна, пачынаючы ад  адукацыі, заканчваючы сельскай гаспадаркай і прамысловасцю, – адзначыў Сяргей Талецкі. – Напрыклад, па адукацыі найбольш актуальна зараз гучыць пытанне нагляду за арга-нізацыяй харчавання ў аздараўленчых лагерах, а па сельскай гаспадарцы – па навядзенні парадку на тэрыторыях.

талецкі

І тым не менш першачарговае значэнне мае, зразумела, здароўе людзей. Да нас прыходзяць з рознымі праблемамі: грамадзяне скардзяцца на нізкі ўзровень абслугоўвання ў крамах і на аб’ектах сервісу, дрэнную якасць прадуктаў. Шмат пытанняў узнікае ў плане добраўпарадкавання. Таксама людзі клапоцяцца пра якасць пітной вады – часта здаюць яе для лабараторных даследаванняў. У тыдзень у сярэднім прыходзіць на кансультацыю да паўдзясятка чалавек.

Варта адзначыць, што зараз у сувязі з прыняццем Кіраўніком дзяржавы адпаведнага дэкрэта істотна памяняліся правілы вядзення нагляднай дзейнасці. Нашы санітарныя нормы сталі насіць рэкамендацыйны характар. І хоць гэта адлюстравалася на некаторых пазіцыях, у прыватнасці, на прыцягненні да адказнасці ў выглядзе штрафаў, колькасць якіх зменшылася ў дзесяць разоў,  палепшыліся адносіны да выпраўлення недапрацовак кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання. У многіх выпадках для вырашэння пытання дастаткова толькі рэкамендацый.

Мяркую, чытачам газеты будзе не вельмі цікава слухаць пра ўсе напрамкі нашай працы, якіх насамрэч нямала, а вось наступная інфармацыя для іх, мне падаецца, будзе не лішняй.

Нашым землякам трэба ведаць, што ў розных сітуацыях, скажам, звязаных з набыццём тавару дрэннай якасці, ці ў іншыя моманты на іх боку будзе Закон аб абароне правоў спажыўцоў. Калі вам прадалі няякасны тавар, вы маеце поўнае права яго памяняць. Людзі, купіўшы тавар з мінулым тэрмінам прыдатнасці, бягуць адразу да нас, пісаць заяву. А павінны – у краму.

Калі казаць пра агульны стан здароўя людзей, то ў чарговы раз нагадаю, што здароўе напалову залежыць ад ладу жыцця. Таму варта адмовіцца ад шкодных звычак, павысіць рухальную актыўнасць, гігіену харчавання.

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў не страчвае актуальнасці, а апошнім часам для нашага рэгіёну нават і набывае большы акцэнт сітуацыя па захваральнасці на ВІЧ. Маладым людзям і ў сярэднім узросце (менавіта гэтыя групы найбольш “трывожныя” ў плане захворвання) трэба не дапускаць неабароненых палавых кантактаў.

Гэта што тычыцца службовай дзейнасці нашага калектыву, які налічвае больш за 40 супрацоўнікаў. Дарэчы, напярэдадні прафесійнага свята некаторыя супрацоўнікі нашай установы будуць адзначаны ганаровымі граматамі і прэміямі. Выказваю шчырую ўдзячнасць за плённую працу сваім калегам: Тамары Буглак, Марыне Булаве, Ніне Хлоп’евай, Наталлі Вядзьгун, Зінаідзе Дзяменцьевай, Ліліі Казловіч, Надзеі Кучарук і іншым і віншую ўсіх медыцынскіх работнікаў Петрыкаўшчыны са святам!

Запісала Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота А. ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскага работніка. З нагоды свята мы завіталі ў Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Галоўны ўрач установы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика