Наступны экзамен – на абцасах. 23 чэрвеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць маладзёжны конкурс “Аўталедзі-2018”
19.06.2018
—
Новости Общества
|
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты і маладыя жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў, члены БРСМ, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне. Удзельніцы будуць спаборнічаць у чатырох этапах: тэарэтычным экзамене па Правілах дарожнага руху, дэманстрацыі навыкаў паркоўкі, творчай візітоўцы “Я і мой аўтамабіль, мастацкім і дэкаратыўным афармленні аўтамабіля. За кожны этап выстаўляюцца балы, пераможца вызначаецца па найбольшай іх суме. Прызёры конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 22 чэрвеня ў Петрыкаўскім райкаме БРСМ (у друкаваным ці электронным выглядзе) па адрасе: г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 17, каб. 409, тэл./факс 2-36-46, e-mail: pet.rk@mail.ru з пазнакай “Аўталедзі-2018”. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефонах: 2-36-46; +375-44-574-75-69. Спаборніцтвы адбудуцца на базе Петрыкаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ па вуліцы Макаранкі, 1. Пачатак у 15 гадзін. Т. СЯРГЕЕВА. Фота А. ГУСЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты і маладыя жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў, члены БРСМ, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне. Удзельніцы будуць спаборнічаць у...
|
|